Знайсці
17.06.2024 / 11:27РусŁacБел

У сераду будзе да +32°, а ў чацвер істотна пахаладае

Надвор'е на 18—20 чэрвеня.

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

У ноч на 18 чэрвеня месцамі, днём пераважна па паўднёва-заходняй палове краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Ноччу +12..+18°С, максімальная днём +24..+29°С

У сераду днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы, у дзённы час месцамі чакаюцца моцныя дажджы, магчымы град. Вецер месцамі моцны парывісты.

Ноччу +12..+18°С, максімальная днём +23..+30°С, па поўдні Беларусі паветра прагрэецца да +32°С.

У чацвер пахаладае. Уначы на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер месцамі моцны парывісты. Ноччу +10..+17°С, максімальная днём +17..+23°С.

Gismeteo.by

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031