Знайсці
16.06.2024 / 18:448РусŁacБел

Трагедыя ў сям’і беларускіх уцекачоў у Польшчы: загінуў 2-гадовы сын

Летась сям'я Хілютаў праз палітычныя рэпрэсіі была вымушана з'ехаць з Беларусі ў Польшчу. Цяпер у іх здарылася трагедыя: падчас водпуску 2-гадовага Захара ўдарыла токам.

Фота з сайта zrzutka.pl

Сям'я, у якой было трое дзяцей (2, 11 і 17 гадоў), пераехала ў Варшаву, атрымала міжнародную ахову. Здавалася, жыццё наладжваецца.

Напрыканцы мая сям’я адправілася ў доўгачаканы адпачынак у наваколлі Гданьска. У першы дзень лета здарылася страшнае: двухгадовага Захара ўдарыла токам проста ў нумары гатэля.

Ратавальнікі хутка даставілі дзіця на верталёце ў бальніцу Гданьска. Два дні дактары змагаліся за жыццё хлопчыка, але, на жаль, выратаваць яго не атрымалася — 3 чэрвеня Захар памёр.

Сям’я адкрыла збор на транспарціроўку цела сына ў Варшаву, арганізацыю яго пахавання і псіхалагічную падтрымку старэйшым дзецям.

— Мы яшчэ не паспелі «ўстаць на ногі», знаходзячыся ў вымушанай эміграцыі толькі паўгода, у нас няма сталай працы, а ў сувязі з гэтай трагедыяй на нас звалілася шмат непрадбачаных выдаткаў. Мы вельмі просім аказаць нам фінансавую падтрымку, каб нам не прыйшлося ў адзіночку пераадольваць гэты вялізны боль, — напісаў тата загінулага хлопчыка.

@nashaniva Сям’я адкрыла збор на транспарціроўку цела сына ў Варшаву і арганізацыю пахавання #беларусь#чпбеларусь#нашаніва#белорусы#белорусывпольше#беларускітыкток♬ Crime Scene - Avery Alexander

Чытайце таксама:

Пад Гроднам маці распаліла мангал, а ад яго загарэўся сын 

У Жыткавіцкім раёне жанчына з дзіцем трапілі ў рэанімацыю пасля сустрэчы з ласём

У Рагачоўскім раёне лесавоз насмерць збіў дзяўчынку

Дзяўчынцы з Гродна, якая ўпала з восьмага паверха, зрабілі ўнікальную аперацыю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
115
Абуральна
7
17.06.2024
"ўдарыла токам проста ў нумары гатэля."

чаму нічога не кажацца пра спагнанне з уладальнікаў гатэля, калі там нешта было няспраўна?
17.06.2024
ну праўда. з аднаго боку - вялікая трагедыя для сям'і - спачуваеш. але калі чытаеш, на што просяць грошы - транспартіроўка цела.. і гэта не самалётам за межы краіны, а ў межах адной краіны. псіхалагічная падтрымка старэйшым дзецям.. а як іншыя сем'і абыходзяцца без такой падтрымкі? узнікаюць пытанні
17.06.2024
---, а такая трагедыя што, у шмат у якіх сем'ях адбываецца?! 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031