Знайсці
16.06.2024 / 15:43ŁacБел

Матацыкліст уляцеў у легкавік у Мінску

Пра аварыю на Лагойскім тракце ў Мінску паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Фота: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама

Фота: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама

ДТЗ адбылося сёння каля 11:15 каля будынка №21/1. 25-гадовы кіроўца матацыкла Kawasaki з-за невыканання дыстанцыі ўрэзаўся ў Volkswagen. Ад удару матацыкліста адкінула на аўтамабіль маркі BYD, які ехаў наперадзе.

Матацыкліста даставілі ў медыцынскую ўстанову для абследавання. На месцы працуюць супрацоўнікі аддзела ДАІ Савецкага РУУС Мінска. Па факце здарэння праводзіцца праверка.

Фота: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама

Фота: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031