Знайсці
16.06.2024 / 15:374ŁacБел

На сусветнапрызнаным кірмашы сучаснага мастацтва прадставілі карціны беларускага мастака

19-ая эдыцыя слыннага кірмашу сучаснага мастацтва Volta Basel у Швейцарыі праходзіць не без удзелу беларускага мастацтва — венская галерэя Rodler Gschwenter Gallery прадстаўляе на падзеі творы жывапісца з Барысава Яўгена Шадко.

Пра гэта паведамляе выданне Reform.news.

У праграме сёлетняга кірмашу, які ладзіцца з 10 па 16 чэрвеня, прымаюць удзел больш за 45 галерэй з 24 краін свету. У гэтым годзе форум ладзіцца пад кіраўніцтвам арт-дырэктара Лі Кавальере.

Rodler Gschwenter Gallery, якая прадстаўляе Яўгена Шадко, была заснавана ў 2020 годзе куратаркамі Марынай Родлер і Сюзі Гшвентэр. Яны пазіцыянуюць сваю інстытуцыю як месца для асабістых сустрэч і інтэлектуальнага абмену — месца, дзе ствараецца жывы дыскурс. Галерэя прасоўвае пераважна аўстрыйскіх творцаў, але таксама і аўтараў з усёй Еўропы.

Карціны беларускага мастака, у прыватнасці, галерэя называе далікатнымі і эмацыйнымі, у якіх спалучаецца фігуратыўнасць і абстракцыя.

Яўген Шадко «Мармуровы чалавек».

«Карціны Яўгена Шадко з захапляльнай напружанасцю акцэнтуюць увагу на постаці чалавека ў маладосці[…]

Тонкае спалучэнне фігуры і абстракцыі характарызуе яго творчасць, крыніцай якой часта з’яўляюцца фотаздымкі, зробленыя ім самім. Але тут здымак зліваецца з яго бачаннем, бо яркая ўспышка, якую ён выкарыстоўвае, напаўняе выявы сучаснай эстэтыкай. Героі яго твораў вырваны са сваіх індывідуальных гісторый і змешчаны ў безыменную сферу. Тут падкрэсліваецца іх ізаляванасць і ўразлівасць, і ў той жа час яны знаходзяцца ў цэнтры ўвагі ўяўнай сцэны. Прамяністая гульня колераў на цёмным фоне, навязлівая фактура — усё гэта надае вобразам Шадко адценне нерэальнасці. Меланхолія, якая захапляе, часам трывожыць — захапляльнае спалучэнне», — распавядае пра адметнасць стылю аўтара інстытуцыя.

На Volta Basel жывапіс Яўгена Шадко прадстаўлена разам з творамі трох іншых мастакоў: Дома Сімона (Dom Simon) з Францыі, Тэрэзы Мюлер (Theresa Möller) і Крыстафера Рода (Christoph Rode) з Германіі.

Карціна Яўгена Шадко размешчана на візітоўцы галерэі на арт-кірмашы.

Яўген Шадко «Настальгія».

Адрас галоўнай пляцоўкі Volta Basel — Klybeck 610, Gärtnerstrasse 2.

Венская галерэя, дзе можна ўбачыць карціны беларускага мастака, знаходзіцца на гары 7-мага раёна ў Вене — па адрасе Zollergasse 29.

Чытайце таксама:

Улады так зачысцілі выставу «Арт-Мінск», што нават лукашэнкаўцам не падабаецца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
0
Acabчык Мастацкі/адказаць/
16.06.2024
была заснавана ў 2020 годзе куратаркамі Марынай Родлер і Сюзі Гшвентэр Акабчык Маленькі даручае любаму чытачу пагугліць ў якім міністэрстве спадарынь прызначылі куратаркамі і колькі бюджэтных грошай выдзялілі на ўвесь гэны баль
1
Acabчык Мастацкі/адказаць/
16.06.2024
Acabчык Мастацкі, хопіць тут сеяць нацыянал сацыялізм
0
Индеец/адказаць/
17.06.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031