Знайсці
16.06.2024 / 12:5226РусŁacБел

Міністр замежных спраў Ізраіля абвінаваціў Лукашэнку ў антысемітызме

Усё з-за нядаўніх словаў Лукашэнкі падчас антыкарупцыйнай нарады.

Лукашэнка падчас нядаўняй антыкарупцыйнай нарады. Фота: БелТА

Кіраўнік МЗС Ізраіля Ісраэль Кац пракаментаваў, што «заявы Лукашэнкі з'яўляюцца непрымальнымі і абуральнымі, а яго заўвагі гучаць як выразны антысемітызм», перадае буйное ізраільскае агенцтва JNS.

@nashanivanews Міністр замежных спраў Ізраіля абвінаваціў Лукашэнку #беларусь#лукашенко#израиль#израильтяне#нашаніва#срочныеновости#белорусы#израиль♬ Funny Guy - Parry Music

Агенцтва адзначае, што дырэктар дэпартамента Еўразіі ізраільскага МЗС Юваль Фукс ужо падаў адпаведную скаргу ў адрас пасла Беларусі ў Ізраілі.

Нагадаем, што гаворачы пра карупцыйную справу з удзелам Ігара Брыло, які спачатку быў міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання, а пасля памочнікам Лукашэнкі па Віцебскай вобласці, Лукашэнка згадаў, што разам з ім па крымінальнай справе праходзяць тры дзясяткі чалавек і чамусьці падкрэсліў іх паходжанне.

«Вось тры дзясяткі чалавек пералічаныя. Вы мяне прабачце, я не антысеміт, але больш за палову яўрэяў. Гэта што, у нас асаблівае, прывілеяванае становішча займаюць, што яны крадуць і не думаюць пра сваю будучыню? Усе аднолькавыя перад законам. І яўрэі, і беларусы, і ўкраінцы, рускія і палякі», — заявіў нядаўна Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Шрайбман: Лукашэнка не разумее, як пабудаваць сістэму транзіту ўлады з гарантыяй бяспекі для сваёй сям'і

«Маскі знятыя». У Ізраілі адрэагавалі на калонку ў «Мінскай праўдзе»

Адмучыліся гаротныя. Беларусь разгромна саступіла Ізраілю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
1
Ха-ха
18
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
4
2
Бегите быстрей выборы признавать, евреи/адказаць/
16.06.2024
А ему на них не наплевать?
1
ВІТАЎТ/адказаць/
16.06.2024
Слова сэміты трэба ўдакладняць. Бо палестынцы сэміты і ізраільцяне таксама сэміты.
18.06.2024
даведка, Сваих в обиду не даем!  
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031