Знайсці
15.06.2024 / 23:02РусŁacБел

На Еўра-2024 пабілі рэкорд 20-гадовай даўніны

Албанскі футбаліст Недзім Байрамі у матчы са зборнай Італіі забіў самы хуткі гол у гісторыі чэмпіянатаў Еўропы. 

Скрыншот з відэа

Байрамі вызначыўся ўжо на 22-й секундзе матча.

Ранейшы рэкорд належаў расіяніну Дзмітрыю Кірычэнку, які забіў гол у вароты зборнай Грэцыі на Еўра-2004 на 67-й секундзе.

Зрэшты, вяла ў ліку зборная Албаніі нядоўга. Ужо на 11-й хвіліне Аляксандра Бастоні зраўняў лік, а на 16-й Нікола Барэлі вывеў італьянцаў наперад.

Чытайце таксама:

На Еўра-2024 іспанцы ўпэўнена перамаглі харватаў

Шатландыя адыгралася за паразу на Еўра-2024 у «піўным двубоі» з Германіяй — ВІДЭА

Першы гол на Еўра забіў самы перспектыўны немец — Фларыян Вірц. «Рэал» падумвае купіць яго за 150 мільёнаў еўра

УЕФА пацвердзіў, што Еўра-2024 будзе афіцыйна транслявацца ў Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031