Знайсці
15.06.2024 / 16:585РусŁacБел

Расійскі вайсковы самалёт парушыў паветраную прастору Швецыі

Расійскі вайсковы самалёт-бамбавік Су-24 на некаторы час парушыў паветраную прастору Швецыі. На ягоны перахоп шведы мусілі адправіць два знішчальнікі.

Самалёт Су-24М у палёце, здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons

Інцыдэнт адбыўся 14 чэрвеня на ўсход ад вострава Готланд у Балтыйскім моры, які знаходзіцца за 300 кіламетраў ад расійскага Калінінграда.

Як паведамляюць шведскія Узброеныя сілы, расійскі бамбавік атрымаў папярэджанне, але не адрэагаваў на яго.

Адразу пасля гэтага ў неба былі паднятыя два знішчальнікі JAS-39 Gripen, у суправаджэнні якіх расійскі самалёт пакінуў паветраную прастору Швецыі.

Апошні раз расійскія самалёты парушалі паветраную прастору Швецыі ўвесну 2022 года. Гэта першы падобны інцыдэнт пасля ўступлення краіны ў НАТА (7 сакавіка 2024 года).

Чытайце таксама:

У Швейцарыі стартуе двухдзённы саміт, прысвечаны абмеркаванню ўкраінскай «формулы міру». Ці прынясе ён мір?

Венгрыя не будзе блакаваць дапамогу НАТА Кіеву, але сама не будзе дапамагаць

Расія пачала паляваць на актывы Google па ўсім свеце праз «сяброўскія краіны». Ужо ёсць прэцэдэнт

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
6
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
17
0
No Action - Talks Only/адказаць/
15.06.2024
А дзе ж ната?
15.06.2024
Паветраную прастору Турцыі расейскія самалёты з 2015 году больш ніколі не парушаюць. Дастаткова было збіць адзін расейскі вайсковы самалет без усякіх "заклапочанасцяў".
1
Шчыры Беларус /адказаць/
16.06.2024
Gorliwy Litwin, ідзі шыпшыны панюхаць, збівальшчык
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031