Знайсці
15.06.2024 / 15:322РусŁacБел

Жыхароў Польшчы заклікаюць паведамляць аб падазроных людзях ля «буфернай зоны»

Жыхароў Польшчы заклікаюць паведамляць аб падазроных асобах ля «буфернай зоны». Адпаведныя абвесткі накіроўваюцца адрасатам, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад дадзенай тэрыторыі ў некаторых частках Падляшскага і Люблінскага ваяводстваў, піша reform.news

Gov.pl

«Увага: знаходжанне ў буфернай зоне, прылеглай да мяжы з Беларуссю, забаронена. Выконвайце ўказанні службаў. Будзьце пільныя і паведамляйце аб падазроных асобах», — прыводзіць тэкст паведамлення Цэнтр дзяржаўнай бяспекі.

Адзначаецца, што папярэджанне тычыцца толькі забароненай зоны, а не цэлых раёнаў.

У Польшчы з 13 чэрвеня пачала дзейнічаць забароненая зона на мяжы з Беларуссю. Яно прадугледжвае забарону на знаходжанне паблізу мяжы з Беларуссю. Зона ахоплівае ўчастак мяжы працягласцю 60,67 км у Белавежскай пушчы. Пры гэтым на 44 км яна распасціраецца на глыбіню 200 метраў, а на ўчастку 16 км — да 2 км.у зону патрапілі ўчасткі мяжы, за якія адказваюць заставы ў Нараўцы, Белавежы, Дубічах-Царкоўныз, Чаромшы, дзе адзначаецца больш за ўсё спробаў парушэння мяжы мігрантамі, у тым ліку звязаных з агрэсіўнымі дзеяннямі з боку замежнікаў.

Мяркуецца, што яна будзе дзейнічаць цягам 90 дзён.

Чытайце таксама:

Буферная зона на польска-беларускай мяжы з'явіцца ад чацвярга

Польскі ўрад аформіў рашэнне аб стварэнні буфернай зоны з Беларуссю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Насельніцтву Беларусі таксама/адказаць/
15.06.2024
Асабліва тым хто плануе наведваць Польшчу, паведамляць Straż Graniczna аб усіх падазроных. Ад вас залежыць стаўленьне афіцыйных польскіх ўлад і юрыдычных аспектаў для памежнага турызма.
0
Студенты ФМО БГУ/адказаць/
15.06.2024
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031