Знайсці
14.06.2024 / 23:312ŁacБел

Венгрыя больш не будзе блакаваць пачатак перамоў аб уступленні Украіны ў Еўрасаюз

Венгрыя перастала блакаваць узгадненне так званай рамкі для перамоў па ўступленні Украіны ў Еўрапейскі саюз. Пра гэта 14 чэрвеня паведаміў карэспандэнт «Радыё Свабода» ў Бруселі Рыкард Ёзвяк.

Фота ілюстрацыйнае

«Белы дым! Венгрыя больш не блакуе перагаворную рамку для Украіны (і заадно Малдовы). Кампрамісны тэкст узгоднены. Украіна і Малдова павінны афіцыйна пачаць перамовы аб уступленні ў ЕС 25 чэрвеня», — напісаў Ёзвяк.

Старшынства Бельгіі ў Радзе Еўрасаюза таксама паведаміла 14 чэрвеня, што паслы краін ЕС «у цэлым прыйшлі да згоды» адносна рамак для перамоў аб уступленні Украіны і Еўрасаюза.

«Бельгійскае старшынства скліча першыя міжурадавыя канферэнцыі на 25 чэрвеня», — гаворыцца ў паведамленні.

Перад гэтым 29 мая стала вядома, што Венгрыя блакуе ўзгадненне папярэдняга варыянту рамкі для перамоваў аб уступленні Украіны ў Еўрасаюз праз пытанне правоў венгерскай меншасці ва Украіне.

Еўрапейская камісія 7 чэрвеня падтрымала пачатак перамоў аб уступленні Украіны ў Еўрапейскі саюз.

Чытайце таксама:

Венгрыя не будзе блакаваць дапамогу НАТА Кіеву, але сама не будзе дапамагаць

Партыя Віктара Орбана на выбарах у Еўрапарламент паказала найгоршы вынік за 20 гадоў

Будапешт не будзе падтрымліваць санкцыі ЕС, якія могуць нашкодзіць адносінам з Мінскам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1
14.06.2024
Much Ado About Nothing Я разумею, што пабудову сьветлага будучага кіруючыя партыя і ўрад УССР зьмянілі на ўваходжаньне ў ЭўраССР. Аднак ў навіне ідзецца не пра сацыялістычнае яднаньне, а пра перамовы пра сацыялістычнае яднаньне. І шлях праз такія дазволы атрыманыя падчас перамоваў пра дазвоы на чарговыя перамовы будзе асьвятляцца пераможнымі артыкуламі, не горшымі за гэны пад якім пішу.
15.06.2024
Acab, на каго працуеш, кансерва? Чаму свае каментары посціш выключна пад пэўнымі тэмамі?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031