Знайсці
14.06.2024 / 20:3213РусŁacБел

У прыватных фірмах супрацоўнікі даюць пісьмовыя абяцанні, што не будуць рабіць нічога «экстрэмісцкага»

Рэдакцыя «Нашай Нівы» атрымала копію дакумента, які, паводле сцвярджэння крыніцы, цяпер прымушаюць падпісваць супрацоўнікаў прыватных фірмаў. 

Здымак ілюстрацыйны. Фота: forumdaily.com

Падпісваючы гэты дакумент, супрацоўнікі абавязваюцца

«не рабіць дзеянняў, якія парушаюць заканадаўства Рэспублікі Беларусь, не дапускаць дэструктыўных праяў па месцы працы і жыхарства, не ўдзельнічаць у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах і іншых акцыях пратэсту, не ўступаць у экстрэмісцкія і іншыя дэструктыўныя арганізацыі, супольнасці і суполкі (чаты), не аказваць ім садзейнічанне ў іх дзейнасці».

Акрамя таго, падпісанты бяруць на сябе абавязак

«не пакідаць у сетцы Інтэрнэт каментарыі негатыўнага, абразлівага для гонару і годнасці зместу на адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, найвышэйшых службовых асоб, супрацоўнікаў праваахоўных і кантрольных органаў. Не перадаваць інфармацыю пра такіх асоб на адрас прадстаўнікоў экстрэмісцкіх і іншых фармаванняў, у тым ліку для размяшчэння ў сетцы Інтэрнэт».

Таксама яны засведчваюць, што ім патлумачылі, што за ўсё гэта належыць адміністрацыйная і крымінальная адказнасць.

Варта адзначыць, што падпісанне гэтай паперы рэальна патрэбна толькі для нагнятання негатыўнай атмасферы ў грамадстве, яго застрашвання. Бо ад наяўнасці ці адсутнасці подпісу пад такім дакументам ніяк не залежыць юрыдычная адказнасць, калі сілавікі па нейкіх сваіх меркаваннях звернуць на чалавека ўвагу.

Чытайце таксама:

«Аж да звальнення»: работнікам дзяржструктур рэкамендуюць не ездзіць у «несяброўскія» краіны

Як у 2020 годзе самі сілавікі застрашвалі чыноўнікаў ад імя пратэстоўцаў

«Не сам ШІЗА страшны, а чаканне». Былы палітвязень расказаў пра застрашванні адміністрацыі, медытацыі і спіс кніг ад «топавых сядзельцаў»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
22
Ха-ха
15
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
20
0
Влад/адказаць/
15.06.2024
Так а зачем подписывают? Почему лесом не шлют?
1
Якасць інфармацыі /адказаць/
15.06.2024
Інфармацыя тыпу "адна баба сказала". Хто каго прымушае, як прымушае? Нехта прымушае уладальнікаў бізнесу? Наколькі масава? Ці гэта адзін бізнесмен-ябацька вырашыў супрацоўнікам на глузды накапаць? Самі пішаце "што падпісанне гэтай паперы рэальна патрэбна толькі для нагнятання негатыўнай атмасферы ў грамадстве, яго застрашвання. " І самі ж нагнятаеце на роўным месце, газетчыкі
15.06.2024
Якасць інфармацыі , слушна
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031