Знайсці
14.06.2024 / 17:154РусŁacБел

У Бяла-Падлясцы два беларусы збілі паляка. Паліцыя сцвярджае, што без дай прычыны

На мінулыя выхадныя ў польскай Бяла-Падлясцы два мужчыны збілі 22-гадовага хлопца. Паводле інфармацыі паліцыі, мужчыны збілі чалавека без дай прычыны. Яны збівалі яго рукамі і нагамі па ўсім целе. У выніку пацярпелы атрымаў цялесныя пашкоджанні і трапіў у бальніцу.

Фота: паліцыя Бяла-Падляскі

Аднаго з нападнікаў затрымаў ахоўнік будынка, каля якога адбывалася збіццё. Затрыманым аказаўся 35-гадовы беларус. Ён сцвярджаў, што не мае дачынення да гісторыі, аднак паліцыя ўстанавіла ягоную датычнасць.

Неўзабаве затрымалі і другога нападніка — 41-гадовага беларуса. Абодвум былі выстаўленыя абвінавачванні, у іх канфіскавалі грошы для пакрыцця судовых выдаткаў. Да суда мужчыны будуць знаходзіцца пад паліцэйскім наглядам без права набліжацца да пацярпелага.

Мужчынам пагражае да 5 гадоў турмы.

Чытайце таксама:

Стала вядома імя яшчэ аднаго беларуса, які па заданні ГРУ рыхтаваў дыверсіі ў Польшчы

Адным з затрыманых у Польшчы па «справе аб падпалах» беларусаў можа быць раней судзімы былы баец ММА

23-гадовага беларуса дэпартавалі з Польшчы ў Беларусь

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4
1
Данила/адказаць/
14.06.2024
Это часть плана губазика, это специальное разжигание ненависти к белорусам. Не 5, а 15 лет.
14.06.2024
А як вы вызначаеце, хто беларус, хто паляк? Вось я ў гэтым не разумею. Навучыце, га
0
Gorliwy Litwin/адказаць/
15.06.2024
Acab, па грамадзянстве выключна. Незалежна ад купальскай расы 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031