Знайсці
14.06.2024 / 16:4710РусŁacБел

Палітэмігранты прадалі кватэру ў Беларусі, але цяпер суд хоча адмяніць здзелку

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна пачаўся грамадзянскі працэс аб адмене здзелкі куплі-продажу кватэры. Ініцыятарам стала пракуратура горада, а адказчык — журналістка і актывістка Іна Тодрык-Пісальнік, якая з 2021 года па палітычных прычынах жыве з сям’ёй у Польшчы, піша Hrodna.life.

Анджэй і Іна Пісальнікі

13 чэрвеня суддзя Наталля Шышко пачала разглядаць справу «аб устанаўленні факту нікчэмнасці здзелкі куплі-продажу кватэры, прымяненні наступстваў яе несапраўднасці, прызнанні несапраўднай дзяржаўнай рэгістрацыі дамовы і пераходу права ўласнасці на кватэру».

Пазоўнікам выступае Міністэрства фінансаў і пракуратура Гродна.

Сярод прычын, па якіх здзелка можа быць прызнаная нікчэмнай:

  • невыкананне натарыяльнай формы здзелкі або патрабавання аб дзяржаўнай рэгістрацыі;
  • здзелка, якая не адпавядае патрабаванням заканадаўства;
  • здзелка, здзяйсненне якой забаронена заканадаўствам;
  • уяўныя і прытворныя здзелкі.

Іна Тодрык-Пісальнік і яе муж Анджэй Пісальнік — журналісты, рэдактары сайта ZnadNiemna.pl і актывісты незарэгістраванага Саюза палякаў. У красавіку 2021 года ў сям'і дома прайшоў агляд, а Іну і Анджэя павезлі ў Мінск на допыт у якасці сведак па справе, па якой абвінавачанымі праходзілі іншыя лідары Саюза палякаў. Пракуратура сцвярджала тады, што дзейнасць Анджэя Пісальніка шкодзіць нацыянальным інтарэсам Беларусі.

З-за пагрозы арышту і забірання з сям'і сына Пісальнікі тады вырашылі пакінуць краіну. Медыя, на якія Іна і Анджэй працуюць, прызналі «экстрэмісцкімі».

@nashanivanews У беларусаў масава адбіраюць жыллё #беларусь#лукашенко#белорусы#репрессии#нашаніва#беларусьновости#беларускіцікток♬ Stargazing (Slowed + Reverb) - Marcelo De Carvalho

Чытайце таксама:

Сайт Саюза палякаў Беларусі і мінскі раённы чат прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі»

Журналіст Анджэй Пісальнік: Нас дома затрымлівалі каля дзесяці супрацоўнікаў міліцыі

Затрыманыя польскія актывісты Інэса Тодрык-Пісальнік і Анджэй Пісальнік

Рэдактары сайта неафіцыйнага Саюза палякаў з'ехалі з Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
12
Ха-ха
6
Ого
4
Сумна
10
Абуральна
56
2
Хітразачосаны Квітнеючай і басагаловы Марацік/адказаць/
14.06.2024
Acab, ну а чыво? Выйдзець замуж за Пуціна і пачне інтэграцыйныя каштоўнасьці зарадзіць. Ну і сібе Сінявокую для Магадана, ну жэбы разглядаць на Запаўтаралітровае Зіянія... Там і ласты склеіць ад катлет каторыя іму прыгатуець Охвіс Самазанятых. Ішчо бы кропчыку ад Ляшко... ваапшчэ можна новы іканастас зьляпіць: "АГЛ і Валодзька на дзікім Севяры". Рэпін адпачываець©
14.06.2024
Не, спадару УФаш,истов, яны менавіта ПАВОДЛЕ ЗАКОНУ робяць
16.06.2024
Бчб жалко поляков ;) парни,вы хотя бы в курсе о том, что они пишут в своей прессе о восточных кремах и что там живёт 1 млн поляков, которых надо защитить? Надо перенимать практику поляков и прибалтов и поражать в правах этнических поляков и литовцев.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031