Знайсці
14.06.2024 / 15:0314РусŁacБел

«Далась тебе вот эта Польша, в РБ зарплата больше». Штучны інтэлект напісаў прапагандысцкі хіт

Карыстальнікі сацыяльных сетак запісваюць відэа пад песню, якая павінна заахвочваць людзей вяртацца ў Беларусь, каб пабудаваць кватэру і нарадзіць дзяцей. Але гэта не чарговыя радкі Ганны Сялук — здаецца, нявестку Лукашэнкі пераплюнуў штучны інтэлект.

Песня сапраўды гучыць вельмі падобна да таго, што звычайна ствараюць прыдворныя аўтары слоў і кампазітары кшталту Ганны Сялук і Яўгена Алейнікава. Пяшчотныя жаночыя галасы спяваюць:

«Далась тебе вот эта Польша,
В РБ зарплата больше.
И медицина почти что бесплатно,
Возвращайся скорее обратно.

Ты за границей почти что никто,
Пора возвращаться тебе уж давно.
Построить квартиру, детей нарожать,
Не надо было тогда уезжать».

Але адшукаць у гугле інфармацыю пра тое, хто ж напісаў такі эталонны прапагандысцкі хіт і хто яго выконвае, немагчыма. Адкуль жа ён узяўся?

@m_for_mixacb У Беларусі па нядзелях працуе ўсё (нават Акрэсціна) #беларусь#беларускаямова#гумар#польша#biedronka#standup♬ original sound - Міхась Ільін

Падказка знайшлася ў тыктоку — першым трэк у сацсетку загрузіў беларускі стэндапер Міхась Ільін. Ён распавёў «Нашай Ніве» цікавую гісторыю з’яўлення песні, якую, як высветлілася, і склаў, і праспяваў штучны інтэлект.

— Шчыра кажучы, я сам наткнуўся на гэты трэк выпадкова — ён быў у тэлеграм-канале No Context Belarus. Я таксама спачатку не зразумеў, ці гэта тролінг, ці сапраўды новы хіт прапаганды.

Міхась вырашыў, што будзе смешна выкарыстаць песню для відэа ў сацсетках, бо такія штампы пра жыццё за мяжой дакладна знойдуць водгук у сэрцах мігрантаў.

— Праз некаторы час знаёмыя распавялі мне гісторыю ўзнікнення песні: адзін айцішнік з Беларусі вырашыў пажартаваць са свайго сябра (айцішніка-беларуса, які пераехаў у Польшчу) і з дапамогай штучнага інтэлекту запісаў вось гэты музычны фрагмент.

Стэндапер кажа, што гук стаў папулярным як сярод палітычных эмігрантаў, так і сярод прыхільнікаў рэжыму Лукашэнкі.

— Як чалавек, які загрузіў трэк, я бачу, хто дадае яго ў сваё відэа. Смешна бачыць, што перыядычна яго выкарыстоўваюць у тым ліку і ябацькі. Напрыклад, трэк дадала ў свой рылс кіраўніца БРСМ, здаецца, Магілёўскай вобласці. Я спачатку пасмяяўся, а потым ёй у каментарыях напісаў, што яна выкарыстала песню са старонкі, якая ў Беларусі прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі. Праз паўгадзіны жанчына выдаліла сваё відэа.

Трэба адзначыць, што нават беларускія прапагандысты не вельмі сочаць за тым, якія трэкі выкарыстоўваюць для сваіх відэа. Напрыклад, відэа пад «гімн вымушанай эміграцыі» (песню «Можно я с тобой» беларускага спевака AP$ENT) зрабілі вядучая СТБ Кацярына Забянько і жонка прапагандыста Ігара Тура. Крыху дзіўна глядзець на тое, як Тур з'язджае ў камандзіроўку з Лукашэнкам пад песню, прысвечаную ўцёкам з Беларусі.

Чытайце таксама:

«Эркюлі Пуаро з Першамайскага РУУС»: англамоўны стэндапер з Беларусі троліць міліцыю, дапамагаючы шукаць самога сябе

Беларускі комік расказаў пра стэндап перад аддзелам крымінальнага вышуку і тое, як выглядае «прэзідэнцкая» грымёрка

Слава Камісаранка распавёў, як у Турцыі яму забаранілі жартаваць пра вусатага прэзідэнта

Ганна Стафановіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
14
Ха-ха
29
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
5
0
Юзик/адказаць/
14.06.2024
[Рэд. выдалена]
0
Совет/адказаць/
15.06.2024
Так передайте Забенько и семье Туров, что пойти по пути Абсента несложно - хай эти пропогандоны в эфире Тихановскую назовут президентом, а потом Стрижаку пишут
1
Оф топ/адказаць/
15.06.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031