Знайсці
13.06.2024 / 14:592РусŁacБел

У забойстве дзевяцігадовай украінкі ў Германіі падазраюць ураджэнцаў Украіны і Малдовы

Адзін з іх былы хлопец маці дзяўчынкі, другі — сусед сям'і.

Фота: Bild

У сераду ў лесе каля горада Дзёбельн у Саксоніі знайшлі цела 9-гадовай Валерыі. Яна знікла 3 чэрвеня па дарозе ў школу. Да 2022 года дзяўчынка жыла ва Украіне. Затым яна разам з мамай, сястрой і бабуляй збегла ў Германію. Бацька застаўся служыць у УСУ.

Расстанне прывяло да разводу бацькоў. Цяпер паліцыя ўзяла кватэры маці і бабулі пад ахову.

Па даных Bild, у забойстве падазраюць двух мужчын:

Першы — ураджэнец Малдовы Андрэй, былы хлопец 33-гадовай маці Валерыі. Ён жыве ў Празе, але чэшскія следчыя не могуць яго знайсці. Раніцай у дзень забойства ён пісаў былой каханай і патрабаваў стэлефанавацца. Па інфармацыі Bild, ён быў у Дзёбельне ў той дзень.

Фота: Bild

Другі — 50-гадовы бежанец з Украіны, былы марак Генадзь Л. Ён быў суседам сям'і дзяўчынкі. Незадоўга да гібелі яна паведамляла, што яе пераследваў дарослы мужчына. Генадзь хацеў адносін з маці Валерыі, але атрымаў адмову. Пасля гэтага ў адплату ён абяцаў «разбурыць ёй жыццё».

Паліцыя ФРГ не можа знайсці яго.

Чытайце таксама:

У Германіі пасля тыдня пошукаў знайшлі забітай 9-гадовую ўкраінку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
15
Абуральна
24
1
Gorliwy Litwin /адказаць/
13.06.2024
Фільм Татулі (Папаши), рымэйк у эпоху трэш блогінга
0
вот это да что творится/адказаць/
13.06.2024
Во как разворачиваются события....
А то тут писали представители Азии, Африки и Кавказа..
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031