Знайсці
12.06.2024 / 23:052РусŁacБел

Ці можна вярнуць грошы за квіток на аўтобус з Польшчы ў Беларусь, калі адмовіўся ад паездкі з-за вялікага спазнення?

З-за доўгіх чэргаў на мяжы аўтобусы з Польшчы і Літвы ў Беларусь і назад часта ідуць не па графіку. Ці можна вярнуць грошы за квіток, калі паездка сарвалася з-за спазнення? Most сабраў гісторыі беларусаў, якія спрабавалі гэта зрабіць, і задаў пытанні білетнаму агрэгатару.

Фота ілюстрацыйнае

«Нахабства неверагоднае»

Сваячка Кацярыны набыла квіток да Мінска на сайце Intercars. Па раскладзе аўтобус павінен быў адправіцца ў 8:45 раніцы, але праз гадзіну яго на вакзале не было.

«Сваячка чакала гадзіну. Камусьці прыйшлі паведамленні, што аўтобус затрымліваецца. Нашай сваячцы нічога не прыходзіла», — апісала сітуацыю Кацярына ў фэйсбук-групе «Беларусы ў Варшаве».

Жанчына спяшалася ў Беларусь, таму набыла квіток на найбліжэйшы даступны рэйс і адправілася на радзіму. Апавяшчэнне, што аўтобус затрымліваецца і рэйс перанесены на вечар, беларуска атрымала толькі праз пяць гадзін.

Вярнуўшыся ў Мінск, яна напісала заяву аб вяртанні сродкаў за нявыкарыстаны білет і адправіла яго па e-mail.

«Атрымала адмову. Аказваецца, яна павінна была падаць заяву да рассылкі… Гэта, вядома, нахабства неверагоднае. На мой погляд, вельмі спрэчная канструкцыя ў іх выходзіць», — піша Кацярына.

«Затрымкі на мяжы — не той выпадак, калі за квіток вяртаюць грошы»

Год таму Аляксандра трапіла ў такую ж сітуацыю. Аўтобус, які рухаўся па маршруце Вільня — Мінск, прыехаў з вялікім спазненнем.

«Ніякай рассылкі не было. Мы з мамай прачакалі некалькі гадзін на вакзале. Я паставіла пячатку ў касе на квіток Intercars, што аўтобус не прыехаў. Адправіла ў галоўны офіс, каб вярнулі грошы. Прыйшоў адказ, што затрымкі на мяжы — не той выпадак, калі за квіток вяртаюць грошы», — расказала беларуска.

За форс-мажоры грошы не вернуць

На сайце Intercars размешчаная інфармацыя аб кампенсацыі кошту праезду.

У пункце 11.3 пазначана, што заява на пакрыццё грашовых сродкаў афармляецца пісьмова па месцы набыцця квітка. У пункце 11.14 напісана, што ў выпадку працяглага прастою аўтобуса на мяжы або ў падобных выпадках пакрыццё не ажыццяўляецца.

Не вяртаюць грошы і ў выпадках, калі аўтобус затрымаўся з-за форс-мажору, гэта значыць абставін, на якія кампаніі-перавозчыкі паўплываць не могуць.

«Усё на меркаванне перавозчыка»

Журналістка Most звярнулася ў кампанію Intercars як пасажырка, якой адмовілі ў вяртанні грошай за квіток на аўтобус, які спазніўся. Аператар кампаніі паведаміў, што запаўняць заяву на грашовую кампенсацыю трэба ўсё ж такі пасля атрымання рассылкі, дзе гаворыцца пра спазненне.

Тады пацікавіліся, што рабіць, калі заяву запоўнілі пасля, але ў кампенсацыі ўсё адно адмовілі.

«Гэта ўсё на меркаванне перавозчыка», — адказаў менеджар.

На ўдакладняючае пытанне, ці з'яўляецца Intercars перавозчыкам, быў атрыманы адказ, што гэта агенцтва продажу квіткоў.

Чытайце таксама:

Транспартнікі пачалі змагацца з перасадкамі ў першыя аўтобусы на беларуска-польскай мяжы

Якая абстаноўка на выездзе з Беларусі ў краіны ЕС па стане на раніцу серады

«Могуць старанна прашманаць, а могуць адным вокам глянуць». Як цяпер адбываецца кантроль на мяжы з Літвой

Чарга з аўтобусаў на беларуска-польскай мяжы істотна паменшала

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
7
1
АўтоBUS/адказаць/
12.06.2024
А я тожэ хачу ўзяць квіток на які EVROCAR F-16 пажадана з вертыкальным ўзлётам. Пасматрэць дастапрымічацяльнасьці Драздоў, асямнадцаці рэзідэнцый... Так скажэма прыцаніцца, ну й па магчымасьці павярнуць кошты з 1994 году ;)
12.06.2024
Летувисам сложно возобновить железнодорожное сообщение? 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031