Знайсці
12.06.2024 / 18:51ŁacБел

Пад новыя санкцыі ЗША трапілі яшчэ некалькі беларускіх прадпрыемстваў і фізічных асоб

12 чэрвеня Мінфін ЗША ўвёў новыя санкцыі ў сувязі з вайной Расіі ва Украіне. У санкцыйны спіс трапілі больш за 30 фізічных асоб і больш за 200 кампаній, сярод якіх ёсць і беларускія, піша Reform.news.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: mogilevnews.by 

Новыя санкцыі скіраваныя на абмежаванне магчымасцяў расійскага ВПК і закранаюць фізічныя асобы і прадпрыемствы з Расіі, Беларусі, Балгарыі, Брытанскіх Віргінскіх астравоў, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Сербіі, Турцыі і інш.

У рамках новага пакета санкцый ЗША забараняюць аказанне паслуг IT-кансультавання і праектавання любой асобе на тэрыторыі Расіі, паслуг IT-падтрымкі і хмарных сэрвісаў для праграмнага забеспячэння для кіравання прадпрыемствам, праграмнага забеспячэння для праектавання і вытворчасці. Гэтыя абмежаванні будуць дзейнічаць з 12 верасня гэтага года.

З беларускіх прадпрыемстваў і фізічных асоб пад гэтыя санкцыі трапілі:

  • ААТ «Беларусьгуматэхніка»;
  • ТАА «КВАНД ІС»;
  • ТАА « БАЗцьюб»;
  • УП «Завод СВТ»;
  • УПНВП «Тэхналіт»;
  • Аляксандр Бадзяка, дырэктар «Тэхналіта»;
  • Дзмітрый Манько, камерцыйны дырэктар ААТ «Беларусьгуматэхніка»;
  • Валянцін Міклашэвіч, дырэктар УП «Завод СВТ»;
  • Алена Пераселяк, дырэктарка ТАА «БАЗцьюб»;
  • Алег Шпакаў, выканаўчы дырэктар ААТ «Беларусьгуматэхніка»;
  • Сяргей Тыцык, дырэктар ТАА «КВАНД ІС».

Чытайце таксама:

Тайвань забараніў экспарт у Беларусь важнага кампанента для снарадаў

Мільянер Баскін пайшоў аспрэчваць санкцыі. Магчыма, у яго атрымаецца

ЕС хоча забараніць экспарт у Беларусь прадукцыі і тэхналогій падвойнага прызначэння

Яшчэ шэсць беларускіх кампаній трапілі пад санкцыі ЗША

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031