Знайсці
12.06.2024 / 18:073РусŁacБел

У МЗС Арменіі сказалі, што Пашыняна не так зразумелі

Кіраўнік МЗС Арменіі Арарат Мірзаян заявіў, што прэм'ер-міністр Нікол Пашынян не казаў, што ягоная краіна выйдзе з АДКБ. Паводле слоў міністра, Пашынян сказаў толькі, што армянскія ўлады самі вырашаць, калі ім выйсці з арганізацыі.

Нікол Пашынян. Фота: Evgenia Novozhenina/Pool Photo via AP

«Пасяджэнне запісваецца, можна праверыць, хто што сказаў. Прэм'ер-міністр Арменіі не сказаў, што мы выходзім з АДКБ, прэм'ер-міністр Арменіі сказаў, што мы вырашым, калі выйсці, але назад не вернемся», — сказаў Мірзаян.

На сённяшнім пасяджэнні Пашынян на прапанову аднаго з дэпутатаў, што Арменія мусіць пакінуць АДКБ, сказаў літаральна наступнае:

«Мы выйдзем, вы мяне гэтым палохаеце? У нас усё добра, мы вырашым, калі выйдзем. Як вы думаеце, які наступны крок, ці можам мы вярнуцца назад? Не турбуйцеся».

@nashaniva Новы міжнародны скандал #лукашенко#армения#одкб#беларусь#нашаніва♬ Suspense Thriller - Nitesail

Чытайце таксама:

Арменія выйдзе з АДКБ

У Ерэване пратэстоўцы разбілі намётавы лагер перад парламентам

У Арменіі прыпынілі вяшчанне расійскага Першага канала

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
14
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
4
3
Gorliwy Litwin/адказаць/
12.06.2024
Відавочна што Пашынян шматвектарна гандлюецца з абодвума бакамі. Хто болей дасць?
0
Армянская народная казка/адказаць/
12.06.2024
Хлус і трус
1
Самім мала?/адказаць/
12.06.2024
Gorliwy Litwin, ці ёсць у расеі што даваць...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031