Знайсці
12.06.2024 / 23:3032РусŁacБел

Дэпартаваны з Польшчы Дзмітрый Смактуновіч выступіў па тэлебачанні

Жыхар Бабруйска Дзмітрый Смактуновіч, якога дэпартавалі з Польшчы і з-за якога 12 чэрвеня спыніўся рух у пункце пропуску «Брэст» на беларуска-польскай мяжы, патлумачыў у эфіры ТРК «Брэст» прычыны сваіх паводзін.

«Скончыўся літоўскі дазвол на жыхарства год таму. Мне Літва не паведаміла пра гэта. Я жыў там з сям'ёй. Ну і таму ламіўся назад. Сям'ю не хачу губляць», — заявіў Смактуновіч.

Паводле яго слоў, прэтэнзій да беларускіх памежнікаў ён не мае, у адрозненне ад польскіх:

«Адзін спачатку груба сябе паводзіў, другі адэкватна. Ну, а трэція спрабавалі мяне выкінуць, але не атрымалася. Упяцёх не пацягнулі мяне».

Беларускія ўлады «якіх-небудзь прэтэнзій да Дзмітрыя Смактуновіча ўлады Беларусі не маюць», ён цяпер «будзе спрабаваць вырашаць пытанне пра ўз'яднанне з сям'ёй, якая засталася ў Польшчы».

У той жа час аб'яднанне былых сілавікоў Bypol, праверыўшы па сваіх каналах асобу Дзмітрыя Смактуновіча, сцвярджае:

  • Смактуновіч у базе «Беспарадкі» па стане на 2021 год не знаходзіцца
  • інфармацыі пра яго ўдзел у пратэстах не выяўлена
  • негатыўных каментароў у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі не выяўлена
  • у сацыяльных сетках кампраметуючай інфармацыі, за якую яго могуць прыцягнуць у Беларусі да адказнасці, не выяўлена
  • раней ён працаваў кантралёрам у пазаведамаснай ахове ў якасці грамадзянскага спецыяліста.

Чытайце таксама:

«Прыйшоў пешшу з Беларусі». Палякі расказалі сваё бачанне гісторыі з беларусам, праз якога закрывалі памежны пункт

Дэпартаваны з Польшчы беларус перайшоў на тэрыторыю РБ. Рух у памежным пункце Тарэспаль аднавіўся

Беларуса, якога дэпартуюць з Польшчы, раней судзілі за перавозку нелегальных мігрантаў

Польскія памежнікі ў пункце пропуску Тарэспаль перакрылі рух у абодва бакі

З Польшчы дэпартуюць беларуса, які не хоча на радзіму. Ён на нейтральнай паласе пад Брэстам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
52
Ха-ха
43
Ого
5
Сумна
7
Абуральна
4
0
Взасос/адказаць/
13.06.2024
Смоктунович, сам ідзі, і вывадак свой забяры
0
Гога/адказаць/
13.06.2024
ГостьЯ ,Он вам при личной встрече еще и не то расскажет! Как он весь  из-себя в белом а они.....
0
Вадзім/адказаць/
13.06.2024
Смоктунович, ты цяпер акуратней з такой арыентацыяй у Беларусі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031