Знайсці
11.06.2024
Акабчык маленькі мае доўгую памяць і моцна праз тое пакутуе. І вось зараз Акабчык падзеліцца болем зь любым чытачом. Год 6-8 таму на найвялікшым тады інфапартале з камэнтарамі і падабайкамі выйшла навіна пра загадчыцу дзіцячага садка, якая выкрала ў маці дзіцё, і маці якая ў адказ дала загадчыцы праміж рог. Я распавёў, ўсе істотныя моманты, а цяпер перакажу з момантамі, якія збіваюць з праўнага тропу, якія пазначыў партал (які, звычайна, перапісаў міліцэйскую справаздачу). Загадчыцы дзіцячага садка данесьці, што маці аднаго зь дзяцей, якія былі тады ў садку, на падворку жлукціць гарэлку. Калі маці прыйшла па дзіцё, загадчыца, згодна з Ўсемагутнай Інструкцыяй, дзіцё не аддала, атрымала паміж рог, прыехала міліцыя, ну і пералічаныя патэнцыйныя пякельныя пэнітэнцыарныя кары за сапраўднае мацярынства. Чаго б я табе, любы чытачэ, пераказваў, каб ня твае тады чытацкія рэакцыі. Так вось (яны ў цябе і цяпер такія ж, я пэўны) адсоткаў з 60 на баку кіднэпэркі, інструкцыі, даносаў, адбіраць дзяцей хто жлукча гарэлку, закон, міліцыя. Прызнала тады Вясна зімалетавосень зьняволеную праз абарону дзіцяці маці палітзьняволенай? І вось пракуратура ўжо за вас ня толькі вашыя дзеткі ў школы, на зьмест якіх вы ўплываеце прыкладна ніяк (ёсьць, магчымымэханізм ўплыву, але ня зараз). Яшчэ і вакацыі вам загадчыца дзіцячага садка пляную (вой, ну з пракурорам гэта розныя гатункі... не, аднолькавыя) Ты, любы чытачэ, галасаваў не ў дваццатым, а тады, ў 16 ці 18, ня памятаю. Ты і зараз прагаласуеш ў такой жа прапорцыі за кіднэпінг ад п янай маці. І часацьмеш патыліцу, што ў цьвярозай Лосікавай забіраюць. Ты рогам ўпрэсься за дзяржаўныя дзіцячыя садкі, летнікі і каб малако дармовае, якое скасавала спадарыня Тэтчэрава, вярнуць ў школы. Я баюся цябе, любы чытачэ
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера