Знайсці
11.06.2024 / 18:0417РусŁacБел

Больш за 85% палякаў за тое, каб страляць па мігрантах, калі яны штурмуюць мяжу

85,7% палякаў мяркуюць, што вайскоўцы павінны мець магчымасць ужываць зброю, калі мігранты сілай спрабуюць перасячы ўсходнюю мяжу краіны. Такія настроі засведчыла апытанне Інстытута рынкавых і сацыяльных даследаванняў IBRiS на замову выдання Rzeczpospolita, піша Most.

57,8% апытаных адказваюць на гэтае пытанне рашуча станоўча і яшчэ 27,9% — хутчэй станоўча. Толькі 9,2% лічаць, што вайскоўцы хутчэй не павінны ўжываць зброю і 1,5% — упэўненыя ў гэтым. 3,6% апытаных не вызначыліся з адказам.

Ідэя прымянення зброі часцей знаходзіць разуменне ў мужчын, жыхароў невялікіх гарадоў і людзей з больш нізкім узроўнем адукацыі.

Нядаўна ў Польшчы разгарэўся скандал праз затрыманне жаўнераў, якія ў канцы сакавіка спрабавалі спыніць групу мігрантаў ля мяжы з Беларуссю, страляючы ў паветра, а затым у зямлю. Двум вайскоўцам было выстаўлена абвінавачванне ў перавышэнні паўнамоцтваў.

Гісторыя ўсплыла толькі цяпер і выклікала шквал абурэння ў грамадстве і ва ўладзе. У выніку прэм'ер-міністр адправіў у адстаўку намесніка генпракурора па вайсковых справах.

Чытайце таксама:

Польскія памежнікі паказалі зброю мігрантаў на мяжы з Беларуссю

Польшча накіруе на мяжу з Беларуссю вайскоўцаў з баявым досведам у Афганістане, Іраку і Косаве

У польскіх уладаў ёсць фота забойцы польскага памежніка, які загінуў на беларускай мяжы

Забойства жаўнера Польшча не выбачыць. Лукашэнка правакуе сур'ёзны канфлікт

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
11.06.2024
Дупа, ў Чацьвертым Райху намэнклятура мае дыялектычныя погляды на гэтае пытаньне. Трэцяй лапай намэнклятура выцягвае грошы з кішэні падаткаплацельніка. Другой лапай намэнклятура гэтыя грошы перадае намэнклятуры Польшчы, каб пільнавала ўсходняе мяжы, а першай лапай намэнклятура Нямеччыны раздае грошыкі тым мігрантам, хто калабком праціснуўся з ўсходу ў Нямеччыну. Цікавая дыялектычная гульня з процьмай назваў: пераразьмеркавальная функцыя дзяржавы, сацыяльная функцыя дзяржавы, абарончая функцыя дзяржавы, дасягненьне роўлзавае справядлівасьці і такое брыдкае, і такое іншае
0
Лявон/адказаць/
11.06.2024
Пачынайце ўжо
4
Трасянка/адказаць/
11.06.2024
Ещё раз что бы было ясно: выстрел в сторону чужого гос-ва равносильно вторжению на чужую сторону, т.е. атака. Никто не даст гарантии что 18 летний солдат знает где находиться граница и куда можно стрелять, а куда нет. Кретины не понимают что из-за одного выстрела может начаться война.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930