Знайсці
11.06.2024 / 17:262РусŁacБел

Беларусы змогуць пацвярджаць у Польшчы свае атэстаты аб адукацыі

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў папраўкі ў заканадаўчыя акты аб дапамозе грамадзянам Украіны. Але тычацца яны не толькі ўкраінцаў, бо апрача іншага спрашчаюць прызнанне беларускіх дакументаў аб адукацыі, вынікае з прэс-рэлізу на сайце прэзідэнта Польшчы.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: dealingua.by

Адзначаецца, што атэстат аб адукацыі, атрыманы ў краіне, што дэнансавала міжнароднае пагадненне аб узаемным прызнанні атэстатаў і іншых выдадзеных за мяжой дакументаў, можа быць пацверджаны ў Польшчы.

На стадыі прыняцця новага законапраекта Сеймам намеснік міністра адукацыі Польшчы Іаана Муха адзначала, што папраўка закране прыкладна 5 тыс. беларускіх грамадзян, піша «Позірк».

Узгаданае ў польскім законе пагадненне было падпісанае 28 красавіка 2005 года ў Варшаве. Дакумент вызначаў, што беларускі атэстат аб сярэдняй адукацыі і дыпломы аб прафесійнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а таксама польскі атэстат сталасці «з’яўляюцца асновай для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы» абедзвюх краін.

25 кастрычніка 2022 года ўрад Беларусі скасаваў пагадненне аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі з Польшчай.

Чытайце таксама:

Першая беларуская анлайн-школа ва Украіне пачала набор на новы навучальны год

Некаторыя 11-класнікі, якія плануюць паступаць за мяжу, не могуць атрымаць у Мінадукацыі патрэбную даведку

У Польшчы выявілі «студэнцкую» частку візавага скандалу. Наступствы могуць закрануць і беларусаў

У Мінадукацыі перасталі выдаваць даведкі аб легальнасці атэстатаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
38
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
7
0
а как вы хотелі/адказаць/
11.06.2024
yf negjcnm?  на тупость холуёв агрофюрера поляцы адрэагали імгненна....
Браво.
0
Сінау/адказаць/
12.06.2024
Палякі плачуць. Яны ня змогуць адправіць дзяцей вцчыцца ў горацкую акадэмію...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930