Знайсці
11.06.2024 / 17:504РусŁacБел

Германія звяла да мінімуму любыя кантакты з дзяржорганамі Беларусі. Але ёсць адно выключэнне

Адно з нямецкіх міністэрстваў захоўвае кантакты з беларускімі калегамі.

Канцлер Германіі Олаф Шольц. Фота: AP

Урад Германіі звёў да мінімуму супрацоўніцтва і кантакты з дзяржаўнымі органамі Беларусі. Пра гэта паведамляецца ў адказе на запыт дэпутата Бундэстага Сары Вагенкнехт, піша Deutsche Welle.

У адказе ўрада ФРГ гаворыцца, што прэзідэнцкія выбары 9 жніўня 2020 года, якія адзначыліся масавымі фальсіфікацыямі, рэзкае пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і падтрымка агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны моцна ўскладнілі двухбаковыя адносіны Беларусі з Германіяй і Еўрапейскім cаюзам.

Пасольства Германіі ў Мінску падтрымлівае толькі неабходныя працоўныя кантакты з беларускімі дзяржорганамі.

Так, Федэральнае міністэрства транспарту і лічбавай інфраструктуры Германіі супрацоўнічае з беларускім Мінтрансам у галіне трансгранічных аўтамабільных грузаперавозак.

Чытайце таксама:

Дзіцячы лагер на Лідчыне закрылі з-за надпісаў па-англійску і сцяжка Германіі 

Дзве краіны ў ЕС прапанавалі не абмяжоўваць вываз люксавых тавараў у Беларусь

Стала вядома, якія краіны далі найбольш шэнгенскіх віз беларусам і хто часцей адмаўляў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
11.06.2024
А цяпер ўвага, любы чытачэ, дзеля чаго такая супраца? Каб транспарт ішоў ня трэба міністэрствы, яны толькі шкодзяць. Так дзеля чаго?
0
Андрусь/адказаць/
11.06.2024
Вось якраз у транспартнай сферы і варта было б спыніць любое сурацоўніцтва. Толькі поўная паралізацыя руху тавараў (не людзей, як гэта робіцца зараз, а менавіта тавараў, найперш - кітайскіх) праз беларуска-еўрапейскую мяжу можа прымусіць лукашэнку задумацца пра вызваленне палітвязняў. Іншых вагачоў уплыву ў гэтай сферы на яго пакуль папросту не існуе. 
0
Здымі ружовыя акуляры/адказаць/
12.06.2024
Андрусь, ніколі гэтага не здарыцца, годзе марыць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930