Знайсці
11.06.2024 / 17:16ŁacБел

Сербам пад шыльдай АБСЕ паказалі беларускае войска

Міністэрства абароны Беларусі 11 чэрвеня паведаміла пра візіт сербскай дэлегацыі ў размяшчэнне 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады. Гэтае наведванне вайсковай часці арганізавалі ў рамках Венскага пагаднення 2011 года «Аб мерах умацавання даверу і бяспекі», сербскія вайскоўцы прадстаўляюць АБСЕ.

У Мінабароны адзначылі, што гэта першае верыфікацыйнае мерапрыемства на беларускай тэрыторыі за апошнія чатыры гады. Сутнасць візіту зводзіцца да праверкі даных аб вайсковым злучэнні, якія падаюцца беларускім бокам на штогадовай аснове, і ацэнкі іх адпаведнасці бягучаму стану ды дзейнасці брыгады.

Пасля справаздачу пра свой афіцыйны візіт сербскі бок абавязаны будзе накіраваць усім дзяржавам — членам АБСЕ. 

Сербія — адна з нямногіх еўрапейскіх краін, якая ў сітуацыі развязанай Расіяй пры садзейнічанні рэжыму Лукашэнкі вайны з Украінай імкнецца захаваць добрыя адносіны з Пуціным і Лукашэнкам і працягваць з імі супрацоўніцтва.

Чытайце таксама:

Рэжысёр Андрэй Гнёт: У сербскай турме самае жахлівае — гэта медычная дапамога. Яе там амаль не існуе

Улады Рэспублікі Сербскай хочуць перайменаваць Срэбраніцу, каб пазбегнуць напаміну пра генацыд

Браты Карычы, зарабляючы ў Беларусі, набывалі нерухомасць у Арабскіх Эміратах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930