Знайсці
11.06.2024 / 17:319РусŁacБел

Дзіцячы лагер на Лідчыне закрылі з-за надпісаў па-англійску і сцяжка Германіі 

Пракуратура адправілася ў рэйд па незарэгістраваных дзіцячых лагерах. Гісторыю пра адну з такіх устаноў у Лідскім раёне расказалі ў эфіры «РТР-Беларусь».

Скрыншот відэа: РТР-Беларусь

Па словах аўтараў сюжэту, у лагеры жылі 55 дзяцей узросту ад васьмі гадоў. Пры гэтым сцвярджаецца, што пра «стыхійны лагер» ніхто не ведаў.

Пракуратура знайшла ў лагеры шматлікія парушэнні. Напрыклад, дзеці спалі на падлозе, а ў халадзільніку побач з ежай захоўвалі жывую прыкормку для рыбы. У дзяцей быў свабодны доступ да ракі, круты спуск у Нёман не быў абгароджаны.

Дарослых у лагеры было ўсяго некалькі чалавек, некаторым валанцёрам, па словах пракурора раёна Андрэя Клішэвіча, не было 18 гадоў.

Але асабліва абурылі прапагандыстаў надпісы на англійскай і нямецкай мовах у пакоях, а таксама сцяжок Германіі. 

@nashaniva Пасля прыватных школ і садкоў узяліся і за лагеры? #беларусь#детскийлагерь#нашаніва#беларускаямова#беларусьновости♬ Last Hope - Steve Ralph

«Вось такі надпіс і дзяржсімвалы еўрапейскіх краін знайшлі ў некалькіх пакоях. Праўда, навязаць свае ідэі арганізатары не паспелі: псеўдалагер закрылі праз дзень», — гаворыцца ў сюжэце.

У Лідскім раёне стварылі міжведамасную аператыўную групу, якая выязджае на любы сігнал аб нелегальным дзіцячым адпачынку.

Чытайце таксама:

Чыноўнікі ўзяліся за прыватныя дзіцячыя лагеры — абяцаюць жорсткія рэйды

«Беларусьфільм» зняў мультфільм пра вайну — запаўняць залы дзецьмі будуць адміністрацыйнымі метадамі

Гульня, якая зайшла занадта далёка. Як расійскія падлеткі са зброяй захапілі вёску пад Светлагорскам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
26
Ха-ха
5
Ого
6
Сумна
3
Абуральна
22
1
Ромовый сцыкун/адказаць/
11.06.2024
гоблен, люто пллюсую
12.06.2024
Ужас! Не по "нашему" написано.Они соревнуются кто тупее.
Как ещё этих детей не причислили к экстремистам-террористам ?
Неужели не нашли визитки Шольца?

0
крыжыкі малявалі /адказаць/
12.06.2024
Сакавік, зразумелая пазыцыя белорасіянскіх сатрапаў, усё робяць як ў ардзе , чарка - чкварка быдла не павінна ведаць замежных моў, яны выключна будуць выкладацца  дзеля Колі да іншых дзяцей белорасіянскіх эліт. Цар арды апошні на 4 мовах пісаў а яго  "дзеці"  (сяляне)  імя не маглі сваё напісаць , крыжыкі малявалі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930