Знайсці
11.06.2024 / 16:37ŁacБел

Гэтым летам навукоўцы пералічаць усіх буслоў

Спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук абвясцілі ў Беларусі перападлік белых буслоў. Такія падлікі праводзяцца рэгулярна, раз на 10 гадоў. Яны дазваляюць лепш фіксаваць і разумець папуляцыйныя змены гэтай птушкі. Прытым перапіс праводзіцца не толькі ў Беларусі.

Апошні перапіс белых буслоў праводзіўся ў 2014 годзе. Паводле яго вынікаў, у Беларусі гнездавалася 22,5 тыс. пар белага бусла. Гэта каля 8% сусветнай папуляцыі.

У 2024-м буслоў маюць намер пералічыць ва ўсіх краінах іх пражывання. У Беларусі такія замеры праводзяцца з 1957 года, з 1974-га — раз у 10 гадоў.

Арганізатары ўліку белага бусла ў 2024 годзе просяць беларусаў узяць у гэтай справе актыўны ўдзел. Для гэтага трэба запоўніць анкету, размешчаную на рэсурсах НАН, і выслаць яе любым зручным спосабам: па пошце на адрас:» Улік буслоў», ДНВА» Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах», вул. Акадэмічная 27, 220072, Мінск альбо па электроннай пошце: [email protected].

Аўтары даследавання рэкамендуюць праводзіць улік у другой палове сезону размнажэння буслоў. Гэта чэрвень-ліпень. Тады зразумела, наколькі паспяхова або няўдала гнездавалася пара буслоў. Па магчымасці таксама атрымоўваецца ацаніць памер вывадку.

Колькасць птушанят лепш пазначаць бліжэй да часу іх вылету, бо ў працэсе гнездавання часам адбываецца іх гібель з-за непагадзі, абвальвання гнязда і іншых прычын.

Чытайце таксама:

Над Чарнобыльскай зонай зладзілі паветраны бой арланы-белахвосты і белы бусел ФОТЫ

Дзе можна пашпіёніць за птушынымі гнёздамі ў інтэрнэце?

У Гомелі ратавальнікі знялі з даху белага паўліна ФОТАФАКТ

Палескі чорны бусел знайшоўся ў Партугаліі. Гэта незвычайна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930