Знайсці
11.06.2024 / 16:151РусŁacБел

Выйшаў фотаальбом унікальных матэрыялаў экспедыцыі Вацлава Ластоўскага 1928 года

Альбом унікальнай калекцыі фотаматэрыялаў, сабраных этнаграфічнай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага на Случчыне і Мазыршчыне ў 1928 годзе, падрыхтавалі да друку выдавецтвы Czabor Publishing і Skaryna Press.

Выданне ўпершыню прадстаўляе шырокаму колу чытачоў калекцыю фотаматэрыялаў, сабраных этнаграфічнай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага на Случчыне і Мазыршчыне ў 1928 годзе.

У ім прадстаўленыя выявы з арыгінальнага альбома экспедыцыі, які захоўваецца ў Бібліятэцы і музеі імя Францішка Скарыны ў Лондане. Унікальныя фотаздымкі з узорамі сакральнага мастацтва і архітэктуры, народнага касцюму, ткацтва і прадметаў побыту адлюстроўваюць багатую і самабытную культуру паўднёвых рэгіёнаў Беларусі.

Арыгінальны альбом здымкаў з этнаграфічнай экспедыцыі 1928 году. Крыніца: skaryna.org

Укладальніца, аўтарка тэксту і каментароў выдання — мастацтвазнаўца, культуролаг і этнолаг Вольга Лабачэўская.

Рэдактарка — Караліна Мацкевіч.

Альбом мае навуковую і практычную каштоўнасць для этнографаў, мастацтвазнаўцаў, культуролагаў, гісторыкаў навукі, музейных супрацоўнікаў і будзе цікавы шырокаму колу аматараў беларускай традыцыйнай культуры.

Кіраўніком экспедыцыі ў 1928 годзе быў Вацлаў Ластоўскі, які ў той час загадваў кафедрай этнаграфіі Інбелкульта і быў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музею.

Складаны лёс напаткаў як матэрыялы экспедыцыі, так і яе ўдзельнікаў: сталінскія рэпрэсіі, акупацыя падчас Другой сусветнай вайны. Але фотаальбом, уратаваны падчас вайны, захаваўся ў Лондане, расказваюць у выдавецтве Skaryna Press, дэманструючы фрагменты ўнікальнай кнігі, а таксама публікуючы артыкул Вольгі Лабачэўскай «Архіў забытай экспэдыцыі».

Набыць фотаальбом можна ў інтэрнэт-краме kniger.by з перасылкай па ўсім свеце. Або ў краме ў Мінску: ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41-42 (пн — пт з 11 да 18.30, сб з 11 да 17, нд з 11 да 16). Магчымая кур’ерская дастаўка па Мінску, кошт дастаўкі 8 рублёў.

Чытайце таксама:

«Дзеці цёмных сялян, якія ўчора хадзілі за плугам, не проста абвясцілі сябе літаратарамі, а ўзяліся за выкананне вялікай місіі»

У выдавецтве «Скарына» выйдзе зборнік да 140-годдзя Вацлава Ластоўскага

У Курапатах новыя факты вандалізму, зноў пацярпеў крыж Ластоўскаму

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
8
Аспирант/адказаць/
11.06.2024
Вот времена были - неимеющего высшего образования и научных работ, признанных сообществом учёных, назначили завкафедрой и директором музея, и какую-то научную должность в Академии наук вскоре.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930