Знайсці
11.06.2024 / 15:23РусŁacБел

У Баранавічах будуць судзіць 4-ю групу людзей за пратэсты 2020 года

На 14 чэрвеня ў Баранавіцкім судзе запланаваны працэс яшчэ над дзевяццю чалавекамі. Ім ставіцца ў віну арт. 342 КК. Ролю суддзі выканае Сафія Хвалько.

Частка з абвінавачаных раней фігуравала ў роліках сілавікоў. Напрыклад, Дзягцева, Міхальцэвіча, Наўгародскага паказалі яшчэ ў снежні-2023. Ад мужчын патрабавалі на камеру сказаць, што яны ўдзельнічалі ў пратэстах у жніўні 2020, але Наўгародскі сказаў, што проста выйшаў у краму, а цэнтр горада аказаўся перакрытым, піша Брэсцкая вясна.

Таксама будуць судзіць: Лапкоўскага, Саргавіцкага, Новіка, Калавусава, Суцягіна, Хмяльніцкага. Пра частку з іх дакладна вядома, што яны ў СІЗА-6.

За пратэсты жніўня-2020 у Баранавічах прысуды атрымалі ўжо 25 чалавек. Усім ставілася ў віну тое, што «выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі бел-чырвона-белыя палотны, перашкаджалі руху транспарту і функцыянаванню прадпрыемстваў і арганізацый» — гэта значыць людзей судзяць за рэалізацыю свайго права на мірны пратэст.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031