Знайсці
11.06.2024 / 13:061РусŁacБел

У Мінску зноў заўважылі незвычайную птушку цікавай афарбоўкі

Яна плавала ў кампаніі качак.

Фота птушкі з яркім афарбоўкай з намі падзяліўся чытач Onliner Віктар. Мужчына заўважыў дзіўную птушку ў Антонаўскім парку. Там яна плавала з іншымі, больш звыклымі беларусам качкамі. Апошнім часам у Беларусь нярэдка наведваюцца з візітам нетыповыя для нашых шырот птушкі. 

— Гэта самец качкі свіязі, кажуць у арганізацыі «Дзікая прырода». — Раней яна была ў Чырвонай кнізе, бо ў Беларусі гняздуецца ўсяго толькі некалькі дзясяткаў пар. Але праз нашу краіну з Заходняй Еўропы на гнездзішчы ў Расію ляцяць тысячы гэтых прыгожых птушак і паляўнічыя пралабіравалі адкрыццё палявання на гэты від. Свіязь так названая, бо качкі характэрна свішчуць. Самец у качак называецца качарам.

У Мінску часам свіязі застаюцца на зімоўку і жывуць потым гадамі. 

Чытайце таксама:

«Сезон яшчэ не пачаўся, а ўжо ладна патраціўся». Ці можна зарабіць на агародзе, рыбалцы і паляванні?

На возеры ў Гомелі знайшлі востраў чарапах ВІДЭА

У Брэсце знайшлі малое напалоханае савяня ФОТАФАКТ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3
11.06.2024
A palaŭničyja ŭsio nijak nie nažrucca!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930