Знайсці
11.06.2024 / 12:454РусŁacБел

«Хлопцаў затрымалі за дзіцячыя петарды». Навуковец пракаментаваў арышт юнакоў за выбухоўку

У Беларусі затрымалі падлеткаў за тое, што яны рабілі выбухоўку. Хімік Сяргей Бесараб пракаментаваў «Свабодзе», наколькі небяспечную выбухоўку рабілі юнакі і ці магла б яна забіць чалавека.

 Кадр з матэрыялу на дзяржаўным тэлеканале

На дзяржаўным тэлеканале АНТ са спасылкай на КДБ выйшаў сюжэт пра трох школьнікаў, якіх абвінавачваюць у тэрарызме. На аднаго зь іх завялі крымінальную справу паводле двух артыкулаў — «Незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да выбуховых рэчываў» і «Падрыхтоўка да акту тэрарызму».

Хлопцы зь Віцебска і Магілёва расказваюць у сюжэце, што падрывалі «бутэлечкі з-пад ёду», а «аскепкаў як такіх не было, проста гучны выбух». Сьцьвярджаецца, што яны гэта рабілі нібыта «на просьбу ўдзельнікаў украінскіх нацысцкіх груповак». У затрыманага хлопца зь Віцебску, як паведамляюць у сюжэце БТ, дома нібыта знайшлі запасы інгрэдыентаў для выбуховых рэчываў, а ў тэлефоне — відэа выбухаў.

@nashanivanews Дзіўная гісторыя з беларускімі школьнікамі #школьники#витебск#могилев#беларусьновости#навіны#нашаніва#белорусы♬ Spooky, Quiet, Scary Atmosphere Piano - Bucyrus Audio

«Амаль усе хімікі пачыналі свой шлях зь піратэхнікі»

Хімік Сяргей Бесараб расказаў, што для многіх хімікаў прафэсійны шлях пачынаецца зь цікаўнасьці да піратэхнікі.

«Няма розьніцы, ЗША ці Расея, дактары навук ці нобэлеўскія ляўрэаты. Амаль усе хімікі пачыналі свой шлях зь піратэхнікі», — сьцьвярджае навуковец.

Ён прыгадвае, што пасьля рэспубліканскіх алімпіядаў па хіміі ў 2000-я гады школьнікі спаборнічалі, у каго будзе ярчэйшы выбух, у каго «вальне прыгажэй». Гэта адбывалася не ў лябараторных умовах. Такім чынам вучні дзяліліся тым, што яны даведаліся за год, што навучыліся рабіць.

«У прапагандыстаў, відаць, валасы б сталі дуба. Гэта была проста вакханалія», — мяркуе ён.

Навуковец дапускае, што праз арышт гэтых падлеткаў Беларусь страціла некалькі таленавітых хімікаў. Ён адзначае, што хлопцы на відэа абазнаныя ў тэме. Суразмоўца мяркуе, што яны могуць мець добрыя веды ў хіміі, якія ўзялі ня толькі з ролікаў у інтэрнэце, як яны кажуць у сюжэце. Бесараб успамінае, што ў Віцебску і Магілёве (дзе і затрымалі падлеткаў), а таксама ў ліцэі БДУ раней былі самыя моцныя школы па хіміі ў краіне.

«Хлопцаў затрымалі за самаробныя дзіцячыя пэтарды»

Бесараб адзначыў, што тое, як выглядае выбух на відэа, не характарызуе ягонай магутнасьці і таго, да якіх разбурэньняў ён можа прывесьці. Па словах суразмоўцы, да выбуху можа прывесьці нават поліэтыленавы пакет з паветрам, калі наступіць на яго нагой, а побач будзе пыл.

Выбух — гэта хімічны працэс, які працякае вельмі хутка і падчас якога выдзяляецца вялізная колькасьць энэргіі і моцна сьціснутых газаў, тлумачыць хімік. Любое рэчыва, якое пры спальваньні выдзяляе газ, — ужо выбухоўка. Распылены ў пакоі дробны цукар ці мука можа выбухнуць і павыбіваць шыбы.

У відэа дзяржаўнай тэлевізіі кажуць, што дзеці ў бутэлечкі з-пад ёду зьмяшчалі самаробны порах. Бесараб зазначыў, што самаробнаму пораху каля 700 гадоў, гэта даўно вядомае рэчыва.

«Гэта сумесь каліевай салетры (угнаеньня, якое прадавалася паўсюль), звычайнага вугалю з вогнішча і садовай серы, якой ад шкоднікаў апрацоўваюць расьліны. Гэта элемэнтарныя рэчывы», — тлумачыць экспэрт.

Калі сумесь гэтых рэчываў зьмясьціць у невялікую ёмістасьць, то яны падчас хімічнай рэакцыі разарвуць яе з моцным гукам і аскепкамі. Навуковец зьвяртае ўвагу, што ў Беларусі дзясяткі гадоў прадаюць пэтарды. Ён сьцьвярджае, што ў фільме паказалі, як затрыманыя падлеткі рабілі тыя самыя пэтарды, толькі самі, а не куплялі іх у краме.

«Хлопцаў затрымалі за самаробныя дзіцячыя пэтарды, а не за выбухоўку», — кажа суразмоўца.

«Кіса», або дазволены харчовая дабаўка

Выбуховае рэчыва «кіса», якое паказалі ў фільме, па-навуковаму называецца пэраксыд ацэтону. Сяргей Бесараб тлумачыць, што ён можа ўтварыцца сам у працэсе акісьленьня ў фарбе, у некаторых касмэтычных рэчывах, і выклікаць выбух. Пэраксыд ацэтону — гэта таксама дазволеная харчовая дабаўка Е929, якую дадаюць у хлеб. Яе можна легальна набыць.

Сяргей Бесараб мяркуе, што выставіць затрыманых падлеткаў злачынцамі пры такіх абставінах досыць складана. Таму ў фільме паказваюць нажы, свастыку, іншыя рэчы, якія мусяць стварыць у гледача кепскі вобраз затрыманых дзяцей.

Можна траўмаваць або забіць

Хімік дадае, што магутнасьць выбуху залежыць не ад колькасьці выбуховай сумесі, а ад ёмістасьці, у якую яе складаюць.

Сяргей Бесараб не адмаўляе, што і пэтарды, якія можна набыць у крамах, і самаробныя пэтарды, якія паказалі ў відэа з затрыманымі падлеткамі, могуць прынесьці шкоду людзям. Калі такую рэч падпаліць і кінуць у натоўп, то могуць быць траўмы. Калі пэтарда трапіць ва ўразьлівае месца або калі ахвяра знаходзіцца побач зь месцам выбуху, чалавек можа загінуць.

Аднак суразмоўца мяркуе, што калі б падлеткі хацелі прынесьці шкоду іншым, ім дастаткова было б набыць пэтарду ў краме, пакласьці яе ў тую ж бутэлечку ад ёду і падпаліць. Эфэкт ад выбуху быў бы такі самы. Але, зьвяртае ўвагу Сяргей Бесараб, ім чамусьці цікава было менавіта дасьледаваць хімічныя рэчывы і працэсы.

Чытайце таксама:

КДБ затрымаў падлеткаў, якія рабілі выбухоўкі. Прапагандысты вінавацяць іх у падрыхтоўцы тэрактаў

«Страшна, што можа апусціцца жалезная заслона». Мінскія падлеткі расказалі пра сваё жыццё ў цяперашняй Беларусі

У МУС расказалі, якія правапарушэнні робяць дзеці 8-10 гадоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
8
11.06.2024
Да бл..., все 90-е прошли в пилении магния и набивании серы со спичек во всякие трубочки. Любой пацан тех времен знал разницу между калиевой и аммиачной селитрой, когда в какой вымачивать газету и чего ждать - дыма или искр. Любого любопытного школьника тех времен сечас подвести под терроризм - как два пальца об....
1
Біяхімік/адказаць/
11.06.2024
Цікава як яшчэ не забаранілі продаж гароха. Бо ад яго ў страўніку вырабляецца выбуханебяспечны метан, ды і выходзіць ён часта вельмі громка. У кагосці можа не вытрымаць сэрца.
0
даведка/адказаць/
11.06.2024
Бросали использованные баллончики дезодоранта в костёр или карбид кальция с водой...)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930