Знайсці
10.06.2024 / 18:2914РусŁacБел

Многія еўрапейскія ультраправыя ўжо далёка не ультра. А стаўкі Расіі зноў не спрацавалі. Што яшчэ паказалі выбары ў Еўрапарламент

Расійскія і беларускія дзяржаўныя СМІ прадказальна шумяць пра поспех ультраправых на выбарах у Еўрапарламент. Між тым, партыя Віктара Орбана паказала найгоршы вынік за 20 гадоў. А ў многіх іншых краінах ультраправыя даўно не ультра, а па ўкраінскім (а значыць, і беларускім) пытаннях многія з іх яшчэ тыя ястрабы, піша Мікола Бугай.

Марын Лё Пэн і Жардан Бардэла. Фота: AP Photo/Lewis Joly

Мелоні ў Італіі набрала 29% і перасягнула свой вынік на парламенцкіх выбарах (было 26%), але «браты-італьянцы» ва ўладзе паводзяць сябе адказна і падтрымліваюць Украіну не менш за іншых саюзнікаў па ЕС. Каго на выбарах у Італіі пракацілі, дык гэта папуліста Матэа Сальвіні і ягоную «Лігу».

У Польшчы ўпэўнена перамаглі лібералы. «Грамадзянская платформа» набрала 38%, на сем адсоткаў больш, чым на нядаўніх парламенцкіх выбарах.

Літва прагаласавала за мэйнстрымавыя партыі, першае месца заняў Саюз Айчыны — хрысціянскія дэмакраты, першым нумарам якога, у сваю чаргу, ішоў былы прэм'ер Кубілюс, адзін з самых паслядоўных сяброў беларусаў у ЕС.

У Латвіі ўпэўнена перамаглі правацэнтрысты і латышскія нацыяналісты.

Нават у Славакіі «Прагрэсіўная Славаччына» на 3% абышла Smer Роберта Фіца.

А поспех Нацыянальнага аб'яднання ў Францыі стаў магчымы пасля таго, як Марын Лё Пэн рашуча павярнула гэтую партыю ў бок цэнтра. Настолькі рашуча, што нават адхрысцілася ад «Альтэрнатывы для Германіі» пасля заяў топ-кандыдата апошняй пра тое, што не ўсе толькі дрэнныя людзі былі ў SS (добрыя ж сябры ў ЕС у Пуціна і Лукашэнкі).

Яшчэ цікавая тэндэнцыя. Тады як ультраправыя атрымалі больш галасоў, ультралевыя страцілі падтрымку. І гэта важна, таму што Масква рабіла стаўку на адначасовае і раўнасільнае ўмацаванне і ультраправых, і ультралевых, каб потым гэтае радыкальнае супрацьстаянне крайнасцяў ўзарвала еўрапейскія грамадствы знутры. Між тым, пакуль частка пратэставых галасоў проста перацякла ад вельмі левых да вельмі правых папулістаў. А ў Францыі галасы ад крайне левай «Няскоранай Францыі» адышлі да блоку на чале з левацэнтрысцкімі сацыялістамі.

Так што Еўропа застаецца Еўропай.

А на фота ўнізе — 43-гадовы Петэр Мадзяр, які наступае на капыты галоўнаму траянскаму каню Крамля ў ЕС — Віктару Орбану. Мадзяр стварыў новую партыю і рэзка вырваўся ў лідары апазіцыі, з далёка не ліберальнай, але зразумелай і блізкай выбаршчыкам платформай.

Петэр Мадзяр на мітынгу ў Будапешце. 26 сакавіка 2024 года. Фота: AP Photo/Denes Erdos

Чытайце таксама:

На выбарах у Бельгіі партыя прэм'ера набрала мізэрныя 5,4%, а запрашэнні на выбары пагрызлі слімакі

Партыя Мары Лё Пэн разышлася з «Альтэрнатывай для Германіі»

Прэм'ер Баварыі заклікаў як мага хутчэй правесці выбары ў Германіі пасля правалу партыі Шольца на выбарах

Партыя Віктара Орбана на выбарах у Еўрапарламент паказала найгоршы вынік за 20 гадоў

Пра што думаў Макрон, абвяшчаючы датэрміновыя выбары

Правацэнтрысцкая Еўрапейская народная партыя лідзіруе на выбарах у Еўрапарламент, але пазіцыі ўмацоўваюць ультраправыя

Мікола Бугай

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
33
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
3
0
Нацдэм/адказаць/
11.06.2024
Камунізм будзе знішчаны
0
Вельмі цікава/адказаць/
12.06.2024
Міколу Бугаю дзякуй за цікавы расповяд пра важную падзею. Чакаю наступны артыкул гэтага аўтара.
0
Ждун/адказаць/
13.06.2024
Waffen SS там было 900 тысяч немцаў. Усе злачынцы? 
Беларусам дазволена добрае гаварыць пра сваіх а немцам не? 
Нешта Бугай зноў дапілікаўся да сініх качак. Забыў для якой газэты піша?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031