Знайсці
10.06.2024 / 18:137РусŁacБел

У Мінск едуць школьнікі з акупаванага Мелітопаля — іх навучаць збіраць аўтамат і страляць з кулямёта

Акрамя таго, плануецца падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве паміж установамі адукацыі.

Фота: «РИА-Мелитополь»

У склад дэлегацыі з акупаванага Расіяй украінскага Мелітопаля ў Запарожскай вобласці ўвойдуць 32 студэнты і школьнікі. Яны прыедуць у беларускую сталіцу 10 чэрвеня.

Дзяцей і падлеткаў прывязуць у Мінск у рамках расійскай праграмы «На абароне рубяжоў сваёй Айчыны», якую рэалізуюць расійскія фонды, пішуць «Мінск-Навіны».

Дэлегацыя наведае стэлу «Мінск — горад-герой» і музей ВАВ, мемарыяльны комплекс «Хатынь», Нацыянальную бібліятэку Беларусі, сустрэнецца з прадстаўнікамі грамадскіх аб'яднанняў і ўстаноў Беларусі.

Акрамя таго, у сярэдняй школе №101 адбудзецца падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве паміж установамі адукацыі. Таксама сярод мерапрыемстваў, якія прапануюць гасцям з Мелітопаля, акцыя «Памяць аб'ядноўвае народы», майстар-клас па вырабе паштовак «З Беларусі з любоўю», майстар-клас «Смачна есці» з дэгустацыяй страў нацыянальнай беларускай кухні.

Акрамя таго, дзяцей чакаюць майстар-клас «Быць вайскоўцам — гэта ганарова!» па адпрацоўцы навыкаў зборкі, разборкі аўтамата Калашнікава, стральбы з яго, страйкбольнай зброі па мішэнях, а таксама пісталета Макарава з выкарыстаннем інтэрактыўнага ціра.

Дэлегацыя прабудзе ў Мінску да 13 чэрвеня.

Чытайце таксама:

«Родной во сто крат российский солдат». У нядзельнай школе ў Гродне дзеці пішуць лісты расійскім вайскоўцам

У Беларусь прывезлі яшчэ 35 украінскіх дзяцей

У Наваполацку людзей змушаюць прыносіць вопратку для дзяцей, вывезеных з акупаваных тэрыторый Украіны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
5
0
Факт/адказаць/
10.06.2024
Ключавая інфа: Дзяцей і падлеткаў прывязуць у Мінск у рамках расійскай праграмы «На абароне рубяжоў сваёй Айчыны», якую рэалізуюць расійскія фонды.
0
Прымусовая русіфікацыя беларускіх дзяцей /адказаць/
10.06.2024
Гаага, беларускіх дзяцей усіх даўно прымусова русіфікавалі, пачынаючы ад дзіцячага садка, да школы і інстытута. І ніхто не б'е трывогу. А дарма.
10.06.2024
Гаага, яны пабойваюцца выдаваць ордэры, бо не паспелі выдаць ордэр на Нетаньяху, як іх кангрэс зша абклаў санкцыямі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031