Знайсці
10.06.2024 / 16:53ŁacБел

У Тайландзе перадумалі рабіць уезд у краіну платным

З чэрвеня з усіх турыстаў, якія прыязджаюць у Тайланд, збіраліся спаганяць адмысловы збор. Аднак прэм'ер-міністр краіны Стрэта Тавісін заявіў, што ягоны ўрад адмовіцца ад гэтай прапановы, вылучанай папярэдняй адміністрацыяй, піша мясцовае выданне The Nation.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Планавалася, што для тых, хто перасякае мяжу на самалёце, збор павінен быў скласці каля 9 даляраў, а па сушы — удвая танней.

Як патлумачыў прэм'ер Тайланда, гэтую ініцыятыву не падтрымалі прадстаўнікі прыватнага сектара. У выніку спагнанне збору з турыстаў «можа прынесці кароткатэрміновы даход», але ў доўгатэрміновай перспектыве можа скараціць турыстычны паток.

На думку Стрэта Тавісіна, выдаткі на пакупкі і вольны час турыстаў мацней прастымулююць тайландскую эканоміку, чым увядзенне збору.

Чытайце таксама:

Беларусь увайшла ў топ-50 краін у рэйтынгу сусветнага турызму

«Два тыдні на Мальдывах даражэйшыя, чым паўтара месяца ў Аўстраліі». Беларускі расказалі пра свае экзатычныя падарожжы і выдаткі на іх

Беларус заблукаў у тайландскім лесе, яго шукалі ўсю ноч

Пару з Беларусі выкралі і абрабавалі расіяне ў Тайландзе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031