Знайсці
10.06.2024 / 15:37РусŁacБел

Жыхару Оршы ў вока прыляцеў камень з-пад мотакасы. Мужчына адсудзіў вялікую кампенсацыю

Аднак менш, чым ён патрабаваў.

Гісторыя здарылася ў 2021 годзе. Жыхар Оршы ехаў на ровары, як раптам яму ў вока прыляцеў камень, які выскачыў з-пад мотакасы.

Разбіраецца ў гэтай сітуацыі аршанец дагэтуль, піша Onliner.

Зрок у мужчыны цалкам так і не аднавіўся. Больш за тое, ён павінен пастаянна праходзіць абследаванні, каб не дапусціць адслаення сятчаткі і поўнай страты зроку ў правым воку.

У дасудовым парадку мужчына дамовіцца з камунальнікамі пра кампенсацыю не змог. У выніку аршанец звярнуўся ў суд і запатрабаваў выплаціць яму 20 тысяч рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.

Адказчык у судзе прызнаў віну часткова, але суму палічыў завышанай. Суд часткова задаволіў пазоў: пазоўніку прысудзілі 7000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды, а таксама кампенсавалі 1600 рублёў судовых выдаткаў.

Чытайце таксама:

Ля Гродна пакончыў з сабой 22-гадовы памежнік. Ён знаходзіўся ў нарадзе

У Мінску МАЗ сутыкнуўся з трамваем

У Мінску перакуліўся аўтамабіль газавай службы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031