Знайсці
09.06.2024 / 21:36236РусŁacБел

«Будучыня рускай мовы — гэта мёртвая латынь. Яе не будзе». Зянон Пазняк расказаў пра будучы геапалітычны пералом і місію новай Беларусі

У інтэрв'ю радыё «Рацыя» вядомы палітык, лідар руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазняк падзяліўся сваімі геапалітычнымі поглядамі. Ён расказаў, што мусяць рабіць беларусы, «калі Расея будзе аслаблена і будзе ў пэўнай ступені дэзынтэграваная», і не пакінуў ніякага шанцу на выжыванне расейскай мове.

Паводле Зянона Пазняка:

«Асноўная наша задача і асноўныя кантакты — гэта Усход. Гэта дапамагаць вызваліцца ад імперыі, стаць на ногі, адрадзіцца чувашам, Мардовіі, Чачэніі, якутам, башкірам — усім вось гэтым народам абавязкова. Гэта будучыня ўладкавання свету, гэта будучыня. Бо Расея іх прыдушыла, знішчыла іхнія мовы, усё».

Прытым, паводле слоў палітыка, гэта ўжо робіцца і цяпер, не чакаючы будучыні:

«Зараз мы гэтым займаемся. Мы падтрымліваем Смаленскую зараз рэспубліку, ёсць ужо ініцыятары, Канстытуцыю ўжо напісалі. Падтрымліваем таксама Мардовію, Чувашыю, Якуцію, Татарстан».

Пры гэтым ён мае спадзеў, што «Смаленшчына вернецца, напэўна».

Мае надзею ён таксама, што паўстануць з попелу і старажытныя наўгародцы:

«Дарэчы, наўгародцы яшчэ жывуць і ёсць наўгародская мова ў Ленінградскай вобласці. І я яшчэ думаў туды паехаць у 1960-70-х гадах, але пачаўся Фронт, і ўсё… Некалькі вёсак там нават гавораць на наўгародскай мове. Гэта я гаварыў з культурыстамі і этнографамі расейскімі і ўкраінскімі. І цяпер гэтыя маленькія групы там аб'ядноўваюцца і пачынаюць вяртацца да сваіх вытокаў».

Несці беларускую цывілізацыйную місію на Захад Зянон Пазняк не бачыць сэнсу, бо, як заўсёды, цвяроза ацэньвае сілы і магчымасці:

«Бо на Захадзе мы нічога, як кажуць, не зробім. Захад ужо стабілізаваўся і паступова дэградуе. Ну, так гэта, калі рэзка сказаць. На Захадзе мы нічога не зробім, там усё ўстояна. І нават калі нашыя ідэі, а яны ў значнай ступені больш прагрэсіўныя і лепшыя нацыянальныя, то мы туды іх не ўнясём, таму што ў іх самамненне, што цэнтр свету — гэта яны, ім так здаецца. І нам няма сэнсу іх пераконваць, што яны горшыя за нас, няма ніякага сэнсу».

А вось Усход — справа іншая, тут кірунак несумненна больш перспектыўны, і не толькі ў рэгіянальным маштабе: 

«Гэта будучыня ўладкавання свету… І гэта вельмі важна, каб гэтая Усходняя Еўропа да Урала адрадзілася. Яна можа адрадзіцца, калі Расея дэзынтэгруецца».

Калі гэта адбудзецца, то вырашыцца праблема і расейскай мовы, для якой у будучым палепшаным свеце Пазняк бачыць зусім не пачэснае месца:

«І вось тады, калі адродзяцца і ненцы, і мардва, і чувашы, татары, башкіры, і тады акажацца, што існуе такая мёртвая мова, якая называецца рускай. Калі падае імперыя, якая прыгнятала нацыі і нацыі гэтыя адраджаюцца, то імперская мова робіцца мёртвай. Будучыня рускай мовы — гэта мёртвая латынь. Яе не будзе, гэта мова будзе мёртвай, калі адродзяцца гэтыя народы. Вось якая будучыня «великого русского языка».

З заўвагай журналіста, што такой перспектывы давядзецца чакаць надта доўга, палітык не згодны:

«Нічога тут не доўга. Ну, канешне, гэта прыйдзе не праз 10 гадоў, а пройдзе болей. Але яно так будзе. Бо Рымская імперыя вельмі добра гэта ўсё даказала. Рымская мова — гэта ого-го, класіка! Але падобныя ішлі працэсы, усякія этнасы, а аказваецца, што рымлян-то і няма, рымскага этнасу то няма, ён знік! І хто гаворыць на рымскай мове? Усё, этнасы сталі гаварыць на сваіх мовах, на этнічных. І латынь якой стала? Мовай рэлігіі і навукі, яна стала мёртвай». 

Зрэшты, параўнанне з лацінай для «великого русского языка» занадта пачэснае, ён таго не заслугоўвае. Бо

«рымская мова — усё-такі гэта была вялікая культура, а расейскай вялікай культуры няма — гэта дэфектная культура, гэта культура імперская, яна антычалавечая. Гэтак жа сама як антычалавечая руская літаратура, інакш я яе не называю, як паскудная руская літаратура, гэта жах. Бо мы ў школах успрымалі гэта ўсё не крытычна. Той жа Лермантаў — гэта жах».

І нават Кітай, які пасля знікнення Расіі відавочна будзе складаць новую пагрозу для Беларусі, палітыка пры такім раскладзе не надта палохае:

«Безумоўна, што гэта пытанне ўзнікне. Але яно не будзе такім жахлівым, як з Расеяй. Таму што больш жахлівай імперыі, больш жахлівай дзікай арды, як Расея, на зямлі не было».

Чытайце таксама:

Ціханоўскую ведаюць больш, чым Пазняка. Топ-10 апазіцыйных палітыкаў па пазнавальнасці і па ўзроўні даверу

Пазняк заявіў, што Лукашэнка павіншаваў яго з юбілеем. Як гэта было?

«Пасля кампрамісу з камуністамі Пазняк не здолеў бы ўтрымацца на чале БНФ». Навумчык адказвае на артыкул у «НН»

Тры памылкі Пазняка, у выніку якіх гісторыя Беларусі пайшла так, як пайшла

«Я ж думаў, што гавару па-руску, а мяне ні ў водны тэатральны не ўзялі». Зянон Пазняк — пра юнацтва, мемы пра сябе і як паставіў Лукашэнку на месца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
77
Панылы сорам
24
Ха-ха
14
Ого
6
Сумна
4
Абуральна
10
0
Прачытаў усе каменты/адказаць/
13.06.2024
Серпом и правдой, пачытайце навіны, Лукашэнка рыхтуе насельніцтва да вайны. Калі пачнецца, то ў многіх вочы расплюшчацца на тое, што натварыў Лукашэнка з краінай і на тую праўду, што кажа Зянон Пазьняк.
1
Свидетель Пазьняка/адказаць/
13.06.2024
"брошюры" Пазьняка , годами лопатит какие-то статейки, зачастую маразматичные, как вот это интервью, и потом издаёт их отдельной книгой мизерным тиражом. И кто это всё покупает или читает, кроме секты свидетелей Зенона? Какие уж там продажи, не смешите.
0
жэўжык/адказаць/
13.06.2024
Anatol Starkou, а ў польскай мове 32 літары. Розьніцы па агульнай колькасьці літараў паміж польскай і беларускай мовамі зусім няма. І што з таго?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031