Знайсці
09.06.2024 / 20:212ŁacБел

У Іране прэзідэнта будуць выбіраць з шасці кандыдатаў

Міністэрства ўнутраных спраў Ірана 9 чэрвеня абвясьціла імёны шасці прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта краіны. Выбары пройдуць 28 чэрвеня, паведаміла дзяржаўнае агенцтва Mehr.

Фота: mehrnews.com

Рэгістрацыя кандыдатаў праходзіла ў Іране з 30 мая па 3 чэрвеня. Ахвотных паўдзельнічаць у выбарах спачатку знайшлося ажно 278 чалавек. У выніку, праўда, дакументы былі прынятыя толькі ў 80 палітыкаў, у тым ліку, як гэта ні дзіўна, у чатырох жанчын.

У выніку Рада вартавых Канстытуцыі, якая разглядае кандыдатуры на прадмет адпаведнасці кваліфікацыі пасадзе кіраўніка выканаўчай улады, зацвердзіла шэсць кандыдатаў:

  • экс-кіраўнік МУС Мустафа Пур Махамадзі;
  • цяперашні спікер парламента Махамад Багер Галібаф;
  • прадстаўнік аяталы Ірана ў Вышэйшым савеце нацыянальнай бяспекі Саід Джалілі;
  • былы міністр аховы здароўя і медыцынскай адукацыі Ірана і член парламента Масуд Пезешкіян;
  • мэр Тэгерана Алірэза Закані;
  • кіраўнік фонду па справах пакутнікаў і ветэранаў Амір-Хасейн Газізадэ Хашэмі.

Папярэдні прэзідэнт краіны Эбрахім Раісі 19 мая загінуў у авіякатастрофе. Па прагнозах экспертаў, змена прэзідэнта не прывядзе да істотнай змены знешняй палітыкі Ірана.

Чытайце таксама:

Лукашэнка: Амерыканцы забаранялі абслугоўваць верталёт Раісі

Ушанаванне прэзідэнта Раісі ў ААН параўнальна з ушанаваннем Сталіна — Bild

У іранскім Тэбрызе праходзіць цырымонія развітання з прэзідэнтам Раісі

Сын іранскага шаха: Спачуванні з нагоды смерці Раісі — гэта абраза памяці яго ахвяр

Верталёт прэзідэнта Ірана ўрэзаўся ў гару?

Перадаў «Шахеды» Расіі і кіраваў бізнэс-імперыяй аяталы. Хто такі Махамад Махбер — часовы прэзідэнт Ірана

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
09.06.2024
Паэзыя этатызму: вартавыя канстытуцыі, фонд справаў пакутнікаў
0
Владислав/адказаць/
09.06.2024
Пʼятниця 28 червня буде Днем Конституції України. Святим днем.
Я хочу побажати іранцям в цей день прослідкувати за правильністю підрахунку голосів.
Голос народу важливіший за фальсифікації узурпаторів влади.
Хай допоможе Аллах, і направить країну на шлях істинний...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031