Знайсці
09.06.2024 / 19:492РусŁacБел

Расія вярбуе ў сваё войска маладых афрыканцаў — Bloomberg

Расійскія ўлады вярбуюць замежных студэнтаў, у тым ліку з краін Афрыкі, для ўдзелу ў вайне супраць Украіны. Гэта сцвярджаецца ў матэрыяле агенцтва Bloomberg са спасылкай на афіцыйных асоб еўрапейскіх краін, піша «Радыё Свабода».

Прарасійская дэманстрацыя ў Буркіна-Фасо

Імёны сваіх крыніц выданне не называе. Па іх сцвярджэннях, расіянамі былі завербаваныя «тысячы» студэнтаў і мігрантаў з трэціх краін.

Як сцвярджаецца ў артыкуле, расійскія ўлады пагражаюць студэнтам непрацягваннем візаў, калі яны не пагодзяцца падпісаць кантракт з расійскім Мінабароны. Тое ж датычыць і афрыканцаў — уладальнікаў працоўных віз.

Як сцвярджаюць крыніцы выдання, у выніку маладым іншаземцам даводзіцца рабіць выбар паміж вымушаным ад'ездам з Расіі і фармальна добраахвотным уступленнем у войска. Некаторым, аднак, удаецца застацца ў Расті і не адпраўляцца ў войска, падкупіўшы чыноўнікаў, сцвярджаюць суразмоўцы Bloomberg.

Агенцтва спасылаецца на даныя ўкраінскай разведкі, паводле якіх Расія разгарнула таксама масіўную кампанію па наборы наймітаў за мяжой — не менш чым у 21 адной краіне, уключаючы некалькі краін Афрыкі. Вярбоўшчыкі нацэленыя на патэнцыйных мігрантаў і студэнтаў, якія раней шукалі працу ў Расіі.

Раней паведамлялася пра вярбоўку афрыканцаў, якія адбывалі пакаранне ў расійскіх калоніях, у ПВК «Вагнер». Bloomberg нагадвае таксама пра сотні грамадзян Непала, якія былі завербаваныя ў расійскае войска.

Украінскія суразмоўцы агенцтва пацвярджаюць, што сярод расійскіх вайскоўцаў, якія трапляюць у палон, усё часцей сустракаюцца афрыканцы і непальцы. Расійскія праваенныя тэлеграм-каналы таксама нярэдка публікуюць відэа з замежнікамі, якія ваююць у шэрагах расійскай арміі, з каментарамі пра тое, што жыхары многіх краін свету падтрымліваюць Расію ў вайне.

Спасылаючыся на кіраўніка Рассупрацоўніцтва Яўгена Прымакова, Bloomberg адзначае, што ў Расіі цяпер каля 35 тысяч студэнтаў з Афрыкі. Колькі з іх удалося завербаваць, не гаворыцца. Каментароў расійскіх афіцыйных асоб у артыкуле няма, у ім таксама не прыводзяцца прамыя сведчанні саміх завербаваных афрыканцаў.

@nashaniva 35-гадовы жыхар Ліды загінуў у Малі — паехаў кіроўцам да вагнераўцаў #беларусь#нашаніва#лида#ліда#гродно#новостибеларуси#всрб#армиябеларуси♬ Criminals - F.O.O.L

Чытайце таксама:

Сяргей Лаўроў стаў кавалерам ордэна Жарабца

ПВК «Вагнер» вярбуе жыхароў Беларусі для адпраўкі ў Афрыку

Лукашэнка актыўна прасоўвае Беларусь на афрыканскім кантыненце. Але ці зацікаўлена Афрыка ў Беларусі? Тлумачыць эканаміст

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
09.06.2024
Руzкая другая армія Афрыкі. Акрамя, цёмнаскурых руцкіх, ёсць яшчэ і белыя рускія, сярод якіх такмама хапае хто за лупуціных, карацей дурняў шчэ хапае для мясных штурмаў.
09.06.2024
Прыстойны чалавек, незлачынец ня пойдзе ў найміты на вайну
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031