Знайсці
09.06.2024 / 14:134РусŁacБел

Міліцыя назвала пакаранне бацькам, калі пабачаць іх дзяцей на вуліцы пасля 23:00

З надыходам канікул і павелічэннем светлавога дня дзеці сталі шмат часу праводзіць на вуліцы. У міліцыі нагадалі, да якога часу непаўналетнія могуць знаходзіцца адны па-за домам.

Бацькі не павінны дапускаць бескантрольнага і бессэнсоўнага баўлення часу дзяцей на вуліцы, каб гэта не прывяло да ўчынення правапарушэнняў, адзначыла ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Брэста Юлія Новік. 

Яна дадала, што дзеці самі могуць стаць ахвярамі злачынстваў. 

Калі бацькі не суправаджаюць дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў або не забяспечваюць суправаджэнне непаўналетніх у перыяд з 23:00 да 06:00 па-за домам, то могуць атрымаць штраф да дзвюх базавых велічынь (Br80). 

У выпадку, калі дзіця ўчыніла адміністрацыйнае правапарушэнне, яго бацькам могуць выпісаць штраф у памеры да 10 базавых (Br400). 

Акрамя таго, за пакіданне ў небяспецы непаўналетніх увогуле прадугледжана крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.

Чытайце таксама:

У Мінску аўтамабіль на хуткасці збіў 15-гадовага падлетка, які перабягаў дарогу на чырвонае

У Беларусі ў гэтым годзе загінулі 42 дзіцяці

Міліцыя накрыла ў Барысаве дзень нараджэння — паўтара дзясятка непаўналетніх пілі гарэлку. Малодшай было 12 гадоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
10
1
Заўтра такое будзе дарослым/адказаць/
09.06.2024
Сёння дзяцей, а заўтра будуць заганяць дарослых. Краіна пад акупацыей.
7
плюсы тоже есть/адказаць/
09.06.2024
 в этом вопросе белорусских "слабовиков" нельзя не поддержать.... Но наказание слабовато, может только начало...
10.06.2024
Заўтра такое будзе дарослым, дарослых ў бсср заганялі ў жніўні 20-га, а ў "цывілізаваным сьвеце" разам зь "нямыткай" і "сярэдзінкай" з 19-га да 21-га, лічы да пачатку 22-га Вам памяць адымае, ці што?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031