Знайсці
09.06.2024 / 12:1416РусŁacБел

Улады збіраюцца ліквідаваць абʼяднанне татараў, якое ўзначальвае муфтый Беларусі

Мінскі гарадскі суд 18 чэрвеня разгледзіць пазоў Міністэрства юстыцыі з патрабаваннем ліквідаваць Беларускае грамадскае абʼяднанне татараў «Зікр уль-Кітаб», піша «Позірк».

Суддзя Алена Сямак пачне працэс а 10:00. 

Паводле звестак з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, арганізацыя зарэгістраваная 5 ліпеня 1993 года (да 2000-га — Беларускае грамадска-культурнае абʼяднанне татараў-мусульман «Аль-Кітаб»). Разам з Мусульманскім рэлігійным абʼяднаннем у Рэспубліцы Беларусь садзейнічае будаўніцтву і аднаўленню мячэцяў, культурных цэнтраў, школ, музеяў, бібліятэк і інш. 

Старшынёй «Зікр уль-Кітаб» зʼяўляецца муфтый Абу-Бекір Шабановіч, які з 2005 года ўзначальвае згаданае Мусульманскае рэлігійнае абʼяднанне. Шабановіч удзельнічае ў шматлікіх праўладных акцыях, дзяржаўныя медыя прадстаўляюць яго лідарам беларускіх мусульман. У 2017 годзе Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў яго прэміяй «За духоўнае адраджэнне». 

Каля вытокаў «Зікр уль-Кітаб» і I Усебеларускага зʼезда мусульман, па рашэнні якога ў 1994 годзе было створана Мусульманскае рэлігійнае абʼяднанне, стаяў адзін з лідараў татарскай дыяспары, вядомы гісторык Ібрагім Канапацкі (памёр 9 верасня 2005 года ва ўзросце 56 гадоў). 

10 кастрычніка 2023 года звязаны з сілавікамі тэлеграм-канал апублікаваў відэазапіс з затрыманай Зарынай Канапацкай — дачкой Ібрагіма Канапацкага, якая на той момант была старшым навуковым супрацоўнікам аддзела гісторыі Беларусі IX-XVIII стагоддзяў і археаграфіі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук. На запісе яна — не па ўласнай волі — кажа, што «была падпісана на экстрэмісцкія каналы, бот «Перамога», «знаходзілася побач з мітынгамі, фатаграфавалася на фоне пратэснага натоўпу». 

Ці было ёй пастаўлена ў віну штосьці канкрэтнае, невядома.

Чытайце таксама:

«Некалькі гадзін кружыў па Мінску, правяраючы сачэнне». Экс-дырэктару Добрушскага фарфоравага завода далі дзевяць гадоў

Апеляцыю журналіста Карнея адхілілі, ён рыхтуецца да калоніі, скардзіцца на цыгарэтны дым

Стала вядомая дата суда над пенсіянеркай Галінай Лагацкай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
10
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
11
Абуральна
13
09.06.2024
Acab, любы чытачэ, ты такі ўжо ружоваакулярны сацыяліст, што я табе дадам перцу. Любы чытачэ, ты ўяўляеш, каб жывым і дзейсным аб'яднаньнем татараў кіравала кабета? Я не зьдзіўлюся, калі ты і ўяўляеш, але рэчаіснасьць разыходзіцца. Гэта была спадчынная бюджэтная сінэкура, ад якой спрытная сям'я праз парушэньне ляяльнасьці адтуленая кабетай судзьдзей (таксама ня ўяўляю ў жывой прыродзе) Во як
0
Рэчаіснасьць/адказаць/
09.06.2024
Bug, напішы лепей у спортлато. Улады Азербайджана і Турцыі гэта дыктатуры якім уласны народ не цікавы, ня тое што нейкія беларускія татары, да таго ж яны сябры рэжыму
0
Репоед /адказаць/
09.06.2024
А еврейские организации будете ликвидировать? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031