Знайсці
09.06.2024 / 13:246РусŁacБел

КНДР зноў атакавала Паўднёвую Карэю смеццем — Сеул у адказ уключыць навіны праз гучнагаварыцелі

Смеццевая вайна паміж дзвюма краінамі працягваецца.

 

Фота: ЦТАК

КНДР чарговы раз атакавала Паўднёвую Карэю паветранымі шарамі са смеццем. 8 чэрвеня паўднёвакарэйскія вайскоўцы зафіксавалі запуск 330 паветраных шароў, не менш за 80 прызямліліся ў Паўднёвай Карэі. 

Сеул у якасці меры ў адказ збіраецца ўключыць прапаганду на мяжы з Паўночнай Карэяй. Плануецца, што праз магутныя гучнагаварыцелі будуць транслявацца навіны і аналітычныя перадачы, інфармацыя ў якіх разыходзіцца з паўночнакарэйскай прапагандай, піша Reuters. 

Упершыню такі прыём Сеул выкарыстоўваў у 2004 годзе. Апошні раз прапаганда на мяжы гучала ў 2016 годзе падчас ядзерных выпрабаванняў у КНДР. 

Паўночная Карэя з канца траўня запусціла на тэрыторыю Паўднёвай ужо больш за тысячу шароў, напоўненых разным смеццем. Сеул у адказ запусціў у КНДР шары з запісанай на флэшкі музыкай K-Pop і паўднёвакарэйскімі серыяламі.

Чытайце таксама:

КНДР закідала Паўднёвую Карэю паветранымі шарамі са смеццем

У КНДР зацвердзілі парадак дэманстрацыі партрэтаў трох Кімаў

Кім Чэн Ын разам з 12-гадовай дачкой урачыста адкрыў забудову вуліцы з 80-павярховым будынкам у Пхеньяне ФОТЫ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2
09.06.2024
акаба нага сакэ, і лепей, як бы зямля струшчылася разам з сонцам ў сынгулярнасьць чорнае дзіркі.
4
Индеец/адказаць/
09.06.2024
[Рэд. выдалена]
0
акаба нага сакэ/адказаць/
09.06.2024
нуў - так. гэта ж я неяк неасцярожна была сказала, што хопіць Сусвету ўжопашырацца, маўляў :/
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031