Знайсці
09.06.2024 / 11:3312РусŁacБел

«Гатовы выканаць баявую задачу». У Беларусь прыехалі расійскія танкі Т-34

У Мінабароны запэўніваюць, што машыны знаходзяцца ў выдатным тэхнічным стане.

Фота: Мінабароны

У Беларусь прывезлі дзесяць расійскіх танкаў Т-34 часоў Другой сусветнай вайны. 

Гэтыя баявыя машыны прымуць удзел у парадзе ў Мінску 3 ліпеня. Танкі прыбылі ў Беларусь на эшалонах, піша Мінабароны.

Намеснік начальніка ўзбраення беларускай арміі Сяргей Томчык заявіў, што Т-34 знаходзяцца ў выдатным тэхнічным стане. 

«Танкі Т-34, якія прыбылі з Расійскай Федэрацыі, знаходзяцца ў выдатным тэхнічным стане і гатовы не толькі прайсці ўрачыстым маршам на парадзе, але і пры неабходнасці выканаць баявую задачу», — адзначыў палкоўнік. 

Паводле яго слоў, танкі ўжо з наступнага тыдня будуць прымаць удзел у рэпетыцыях. 

Як паведамлялася раней, у парадзе 3 ліпеня ў Мінску ўпершыню прымуць удзел разлікі «Іскандэраў», якія здольныя несці тактычную ядзерную зброю.

Чытайце таксама:

Вайскоўцы далі справаздачу пра вучэнні з ядзернай зброяй

Яшчэ адна спроба запалохаць Захад. Навошта Пуцін прыязджаў у Мінск

«Адстаўка Гулевіча адбылася пасля вяртання Лукашэнкі з Масквы, а прызначэнне Муравейкі — у дзень візіту Пуціна ў Мінск» — iSANS

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
23
Ха-ха
21
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
10
2
Христианин/адказаць/
09.06.2024
Железный Дровосек, Иисус Христос - Бог.
1
Юрась/адказаць/
09.06.2024
Як давній аматор білоруської гри Ворлд оф танкс,стверджую,що насправді це Т-34-85,85 це калібр гармати. Думаю,Пуцін вигріб з Білоруссії сучасніші танки,а натомість,прислав Шуріку  танки 43 року,з ними браве шурине белвойско піде на прорив українського кордону з півночі!
0
Mafkees /адказаць/
10.06.2024
але і пры неабходнасці выканаць баявую задачу», — адзначыў палкоўнік. /////// Скромней нужно быть бравому вояке-палковнику(от слова палка),а то колхозный недофюрер отправит к украинцам завоевывать унитазы,где и превратится в пюре при"выполнении боевой задачи".
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031