Знайсці
09.06.2024 / 00:14ŁacБел

У Брэсце на дарозе палыхаў Mercedes

Слуп чорнага дыму заснялі на відэа іншыя аўтамабісты. 

Згарэлы Mercedes. Фота: «Віртуальны Брэст»

У Брэсце падчас руху загарэўся Mercedes. Пажар адбыўся 8 чэрвеня каля 17.30 на вуліцы Зубачова каля скрыжавання з вуліцай Брэсцкіх дывізій. Узгаранне пачалося ў салоне аўтамабіля, паведаміла ДАІ.

Кіроўцай Mercedes была 28-гадовая дзяўчына.

На некаторы час рух быў перакрыты, піша «Віртуальны Брэст». Машына цалкам знішчана агнём. Пацярпелых няма.

Згарэлы Mercedes. Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера