Знайсці
08.06.2024
Я пісаў раней наконт палітычных (нецікавых гледачу) відаў спорту, якія заўседы бюджэтыя, і па-за якім catfight ці хобіхорсынгам - ўсе жаночыя (ў сэнсе амаль ўсе жаночыя віды - палітычныя, але ня толькі жаночыя, вядома, скачкі ў вышыню ці мятаньні-штурханьні - і м, і ж - палітычныя і так далей) А вось жаночы тэніс? З аднаго боку гледачоў там ўтрая меней ад мужчынскага тэнісу, зь іншага - рэклямныя кантракты з кабетамі зоркамі фірмы падпісваюць ахоча, бюджэтнае фінансаваньне ў прафэсыяналаў калі і ёсьць, то нязначнае на тле зарокаў, чэмпіянат калгасаў (турнір зборных, здаецца, кубак фэдэрацыяў) і калгаспіада - другаякасныя нецікавыя спаборніцтвы. І адказ тут ў барацьбе тэнісыстак за роўныя з тэнісыстамі заробкі. Яна палітычная і ня грэбуя нарматыўнымі сродкамі. Пакуль такая барацьба вядзецца і як паспяховей вядзецца - кабечы тэніс хіліцца да палітычнага віду, які выцірае ногі аб гледача. Як несправядлівая барацьба палітычнымі сродкамі за роўныя заробкі спыніцца - жаночы тэніс мае шанец, не, не зраўняцца з мужчынскім (як заробак порнаактора ніколі не дасягне заробкаў порнаакторак), але мець водгук ў глядацкім сэрцы. Во як
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера