Знайсці
08.06.2024 / 17:173ŁacБел

Пранкеры развялі міністра замежных спраў Вялікабрытаніі

Ён пагаварыў з невядомым, які выдаў сябе за Пятра Парашэнку.

Дэвід Кэмеран. Фота: AP Photo/Markus Schreiber

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран стаў ахвярай пранкераў, паведаміла само МЗС.

Размова з чалавекам, які прадставіўся Парашэнкам, адбылася па відэасувязі «у апошнія дні». Працягвалася яна нядоўга, а пра сам званок пранкеры дамаўляліся праз тэкставыя паведамленні.

На відэа быў чалавек, падобны да Парашэнкі, аднак неўзабаве Кэмеран западозрыў, што ён мае справу з ашуканцамі. Міністр перастаў адказваць, калі той, хто тэлефанаваў, папрасіў яго даць кантактныя звесткі іншых людзей.

МЗС не ўдакладняе, пра што яшчэ была размова.

«Міністр замежных спраў шкадуе аб сваёй памылцы, але лічыць, што аб падобных паводзінах неабходна казаць голасна і што мы павінны ўзмацніць барацьбу з дэзінфармацыяй», — сказана ў заяве МЗС.

Расійскія тэлефонныя пранкеры Аляксей Сталяроў і Уладзімір Кузняцоў, вядомыя як Лексус і Вован, не раз разводзілі чыноўнікаў, выдаючы сябе за розных палітыкаў. З брытанцаў яны тэлефанавалі Барысу Джонсану, Бэну Уоллесу.

Ці цяперашні званок — справа іх рук, не паведамляецца.

Пад выглядам Парашэнкі гэтыя пранкеры ў 2023 годзе званілі таксама Святлане Ціханоўскай. А ў 2014-м разыгралі Аляксандра Лукашэнку. Яму пазванілі пад выглядам сына былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча і пыталіся пра магчымасць палітычнага прытулку.

Чытайце таксама:

Пранкеры Ваван і Лексус пад выглядам Парашэнкі дазваніліся да Ціханоўскай, але не змаглі падтрымаць размову з Вячоркам па-ўкраінску

Франак Вячорка расказаў, як званок Вавана і Лексуса выглядаў з ягонага боку і як адно слова выдала пранкераў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
08.06.2024
Некалькі гадоў таму ў вялікабрытаніі візгат стаяў пра закон аб бяспецы ў інтэрнэце, розныя футбалісты выказваліся, як ім вочкі баляць і кволенькія сэрцайкі грукочуць ад камэнтароў. Ну і так далей. Тады прынялі цэнзурны закон, наагул ў ВБ болей арыштоўваюць камэнтатараў як ў якой Расеі. Але мабыць падаецца ім мала, і Камэрун прыдумаў новую нагоду заціснуць інфармацыйную прастору
08.06.2024
Бастыённыя беларушчынныя журналісты, вось чаго вы гэных лексусаў прыплялі сярод мільёна магчымых гіпотэзаў? Вашая перадбачальнасьць, адкажыце, га
08.06.2024
Ну кошькі можна гаступаць на адныя і тыя ж граблі?! 🤷🏻‍♂️
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031