Знайсці
08.06.2024 / 15:073РусŁacБел

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы, суніцы і вішні. Каштуюць як крыло ад самалёта

А таксама з'явіліся першыя лісічкі.

На прылаўках Камароўскага рынку з'явіліся першыя ягады з лесу: чарніцы і суніцы, пішуць Мінск-Навіны.

Кіло чарніцаў з-пад Брэста прапануюць за 40 рублёў. Паўлітровы слоік з надпісам «Слуцк» ацэньваюць у 10 рублёў. Тэхнічна за кілаграм атрымаюцца тыя ж грошы, што і за брэсцкую: слоік змяшчае грам 300. Побач духмяныя лясныя суніцы па 18 рублёў за паўлітра.

Лісічкі прадаюць па 25—28 рублёў за кілаграм.

Клубніцы патаннелі так, што хочацца працерці вочы і яшчэ раз паглядзець на цэннік — ад 4 рублёў за кілаграм. Трапляюцца дробныя ягады, але ў цэлым памер не самы сціплы. Па верхняй мяжы ёсць і 25, і 35 рублёў. Але там кожная клубнічына памерам з дзіцячы кулачок.

Ужо з'явілася вішня — па 35 рублёў за кілаграм. Маліна саспелая садовая — па 15 рублёў за паўтара літра.

Чарэшня — 9,90 — 12-13 рублёў. А за цукровую ўзбекскую просяць ужо ад 14 да 20 рублёў. Часам трапляецца Грэцыя: 15-18 рублёў за кіло. Самы высокі цэннік — 120 рублёў з подпісам «хатняя».

Персікі ў сярэднім па 11—12 рублёў, нектарыны — 15—18. Але можна знайсці і па 5, і па 45 за кілаграм. Едуць з сонечнай Іспаніі.

З Кеніі прывезлі вельмі прыгожыя ананасы — літаральна гараць на сонцы. Каштуюць сур'ёзна: міні — 25 рублёў / штучка, вялікі — 55. Іранскія кавуны можна ўзяць па 7,9 за кілаграм, дыні — па 15,9.

Памідоры ад 4,5 да 35 рублёў. Пры гэтым сярэдні чэк — у межах 12-18 рублёў.

Што самае хадавое і доўгачаканае? Вядома, маладая бульбачка па 5-7 рублёў за кілаграм — што россып, што важкія клубні для тых, каму лянота чысціць.

Зеляніна ад 50 капеек (за 100 г), тыя самыя кропчык і цыбуля, якія так класна падыходзяць да ранняй бульбачкі. І малады зялёны гарошак ужо ёсць — 28 рублёў за кілаграм.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
6
0
чорт/адказаць/
08.06.2024
сям'я фёдара поўнага можа сабе дазволіць
0
Фрунзік/адказаць/
08.06.2024
Каштуюць як шкло ад танкалёту
0
Индеец/адказаць/
08.06.2024
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031