Знайсці
08.06.2024 / 14:38ŁacБел

Белчыгунка крыху мяняе расклад цягнікоў да Оршы

БЧ паведамляе, што вымушаная карэктаваць расклад руху цягнікоў на найбліжэйшыя дні на ўчастку Мінск — Орша. 

Змены ў раскладзе запатрабаваліся праз планавы рамонт чыгуначнага моста на перагоне Талачын — Слаўнае. Работы будуць весціся 10 і 13 чэрвеня.

Таму некаторыя цягнікі міжрэгіянальных, рэгіянальных ліній бізнэс– і эканом класа пойдуць па новым раскладзе.

Акрамя таго, цягнікі Віцебск — Мінск — Віцебск і Орша — Мінск-Орша гэтымі днямі будуць зняты з маршруту.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031