Знайсці
07.06.2024 / 22:0928РусŁacБел

На БТ паказалі інтэрв'ю з палітзняволенай Дар'яй Лосік

Што адметна — яе здымалі схаванай камерай з моманту паступлення ў калонію.

Карэспандэнтка Кацярына Круцялевіч прыехала да Лосік у гомельскую калонію.

Практыка добраахвотна-прымусовых тэлеразмоваў з палітвязнямі актыўна практыкуецца беларускай прапагандай з 2021 года, з часоў Рамана Пратасевіча.

Прычым для прапаганды важна, каб палітзняволеныя падкрэслівалі, што даюць інтэрв'ю нібыта па сваёй ініцыятыве. Ад іх патрабуецца расказваць пра добрыя ўмовы ўтрымання і абвяргаць свой статус палітвязня.

Што адметна ў сітуацыі з Дар'яй Лосік — яе здымалі схаванай камерай яшчэ з моманту паступлення ў калонію.

У фільме паказваліся кадры, калі яна ўлетку 2023 года аддае паперы супрацоўніку адміністрацыі. Найхутчэй, гэта абавязальніцтва выконваць правілы ўтрымання, якія павінны падпісваць усе зняволеныя.

Дата планаванага вызвалення Дар'і Лосік — 1 жніўня 2024 года.

***

Заснавальнік тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозгу» Ігар Лосік быў затрыманы 25 чэрвеня 2020 года дома ў Баранавічах. На яго завялі крымінальныя справы па некалькіх палітычных артыкулах. Пратэстуючы супраць высунутых абвінавачанняў, Ігар Лосік трымаў галадоўку.

14 снежня 2021 года Лосіку прысудзілі 15 гадоў зняволення, у чэрвені 2022 года яго этапавалі ў калонію №1 у Наваполацку.

18 кастрычніка 2022 года затрымалі ягоную жонку Дар’ю Лосік — за інтэрв'ю пра арыштаванага мужа. У студзені 2023 года ёй прысудзілі два гады калоніі.

На волі засталася дачка Лосікаў — Паўліна, якой апякуюцца бацькі палітвязняў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
44
Абуральна
122
1
Mafkees /адказаць/
08.06.2024
[Рэд. выдалена]
0
гердзень /адказаць/
09.06.2024
Верная жена, я вось часткова згодны, прайшоўшы гэта, ведаю, якія мэтады ў засьценках. і мяне вельмі зьдзіўляе, што Пратасевіча паліваюць, яму ж здаецца расстрэл пагражаў і ён змагаўся за жыцьцё. такое ўражаньне, што народу трэба каго-небудзь закідаць гарднінай. адзінае, што здаў іншых людзей, гэта моцны мінус, але дарагія, многія за кратамі ў кдб не былі, гэта, прабачце, на 95% сур'ёзней, чым сесьці на 15 содняў
0
Олег/адказаць/
10.06.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031