Знайсці
07.06.2024 / 19:317РусŁacБел

У Мінску адкрыўся прадуктовы супермаркет без касіраў

У жылым комплексе «Мінск-Свет» на праспекце Міру, 2, адкрылася першая крама «Еўраопт» без традыцыйных кас. Цяпер усе пакупкі тут аплачваюцца праз касы самаабслугоўвання — банкаўскай картай, смартфонам, разумнымі гадзіннікамі або нават наяўнымі (асаблівы алгарытм), піша «Анлайнер».

Фота: Еўраопт

Крама размешчаная ў гмаху «Сіднэй» каля скрыжавання з вуліцай Аэрадромнай. У ёй няма традыцыйных кас, што дазволіла вызваліць больш месца для тавараў.

Фота: Еўраопт

Стэлажы расстаўленыя па дыяганалі, з шырокімі праходамі. Унутры ёсць дзве доўгія вітрыны з малочнымі і мяснымі прадуктамі, прылавак са свежым хлебам, а каля вокнаў — зона з садавіной і гароднінай. Таксама тут можна знайсці бакалею, замарожаныя прадукты, напоі, гаспадарчыя тавары і корм для жывёл. Ёсць і кава-пойнт, дзе можна ўзяць капучына за 1,99 рубля.

Фота: Еўраопт

Для аплаты ў краме ўстаноўлена пяць кас самаабслугоўвання. Разлічыцца можна банкаўскай картай, смартфонам або разумным гадзіннікам. Што да наяўных, то з імі такі алгарытм: скануеш тавары, выбіраеш на экране аплату наяўнымі і атрымліваеш перадчэк. З ім можна падысці да стойкі адміністратара, які пералічыць купюры.

Фота: Еўраопт

У прэс-службе «Еўрагандлю» адзначылі, што праграмнае забеспячэнне для гэтых кас было распрацавана ўласнымі сіламі кампаніі. Гэта дазволіла хутка ўкараніць новыя тэхналогіі.

Фота: Еўраопт

Калі гэтая крама будзе мець поспех, то такія самыя адкрыюць і ў іншых месцах. 

Чытайце таксама:

Навошта Лукашэнку «Еўраопт»?

За колькі сёння можна адпачыць з шашлыком і як змяніліся цэны ў параўнанні з леташнімі?

Дачка «Еўраопта» ператварылася ў маркетплэйс

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
3
08.06.2024
Значыць там хутка будзе 5 "адміністратараў", асабліва пад які Новы Год, ці яшчэ якія "алкагольныя" даты. (Бо як тое ж піва "безкантрольна прадаваць?). У той жа Кароне, на "безкасірных касах", тыпу "зэканомілі" на персанале, фактычна там 5 ахоўнікаў і 3 касіркі тырчаць.
0
Гаспадыня из Гирмании/адказаць/
08.06.2024
Как жы ципер жыць без пакет нужен, а если найду?Такая настальгия
0
Индеец/адказаць/
09.06.2024
Мх

Все нормально на бесконтактных кассах с алкоголем. В "Короне" на 16 касс - два консультанта, которые никогда не запыхиваются. В Литве эти кассы на 10 лет раньше появились. А вы, дремучие совки, дальше стойте в своих километровых очередях в час пик, и мантры про про пакет нужен слушайте. По театрам и выставкам последний раз еще в школе ходили.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031