Знайсці
07.06.2024 / 18:551ŁacБел

МАРГ анансаваў новыя абавязкі для маркетплэйсаў у Беларусі

У Беларусі для маркетплэйсаў увядуць пэўныя абавязкі. Пра гэта паведаміў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў, піша БелТА.

Аляксей Багданаў нагадаў пра нядаўна прыняты ў Беларусі новы закон аб гандлі, які рэгламентуе новыя паняцці, датычныя электроннага гандлю. Ён растлумачыў, што цяпер актыўна распрацоўваецца прававая база для рэгулявання працы інтэрнэт-крам.

У прыватнасці, чыноўнік сказаў пра важнасць забеспячэння абароны правоў спажыўцоў і ўвядзення пэўных правіл аказання паслуг. І падкрэсліў, што гэта, маўляў, дазволіць наблізіць маркетплэйсы да афлайн-гандлю з пункту гледжання раскрыцця інфармацыі. А таксама сказаў пра абавязак для анлайн-маркетаў:

«Будзе ўведзены абавязак для маркетплэйсаў інфармаваць пра змены ў сваёй дзейнасці, даваць зваротную сувязь па скаргах спажыўцоў, размяшчаць неабходныя звесткі пра тавары».

Багданаў удакладніў, што маркетплэйс на сваёй пляцоўцы будзе рэгулятарам, калі на гэты момант, па вялікім рахунку, усё аддадзена на водкуп пастаўшчыкам і вытворцам.

Анансуючы змены, міністр адзначыў, што падрыхтоўка да падпісання гэтых нарматыўных дакументаў ужо знаходзіцца на фінішнай прамой.

Чытайце таксама:

«Зроблена ў Беларусі». На Wildberries з'явіўся раздзел з да болю знаёмай назвай

Wildberries вярнуў для беларусаў бясплатныя пакеты

Даўжнікам па камуналцы ў Беларусі забараняюць атрымліваць тавары на Wildberries

Папулярныя ў Беларусі маркетплэйсы пачнуць працаваць у «ДНР»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
07.06.2024
Так а з табакеркамт што, марг??
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031