Знайсці
07.06.2024 / 18:3610РусŁacБел

«Псіхалагічны стан вельмі складаны». З'явіліся навіны пра палітзняволеную Шарэнду-Панасюк

Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, якую два тыдні таму змясцілі ў СІЗА замест вызвалення з калоніі, знаходзіцца «ў вельмі цяжкім псіхалагічным стане». Пра гэта піша «Радыё Свабода» са слоў яе мужа Андрэя Шарэнды.

Паліна Шарэнда-Панасюк

Паводле слоў Шарэнды, нейкая неназваная ім крыніца бачылася з Палінай у Гомельскім СІЗА і перадала яму свежую інфармацыю пра яе стан:

«З добрых навінаў, што Паліна жывая, з дрэнных — што яе стан у псіхалагічным сэнсе вельмі і вельмі складаны, цяжкі. Яе працягваюць мучыць, фактычна катаваць. Як яшчэ гэта назваць, калі зноў не вызвалілі, хоць тэрмін закончыўся, а закінулі ў следчы ізалятар і будуць зноў судзіць? Толькі катаваннем. І на сваякоў таксама маральна ціснуць».

Паводле звестак Андрэя Шарэнды, сваякі Паліны спрабавалі перадаць ёй харчовую перадачу, але яе не прынялі.

«Зноў прычына, што нібыта ёй ужо нехта перадаў 30 кілаграмаў прадуктаў — норму на месяц. Гэтым разам невядомыя «добразычліўцы» прынеслі ёй мех старой морквы. Яблык яшчэ няма, як рабілі летась, дык цяпер «дораць» моркву. Здзекуюцца з Паліны і яе сваякоў. Гэта яўна спланаваная, заказаная наверсе правакацыя, якой яны мэтанакіравана дабіваюць невінаватага чалавека», — мяркуе Шарэнда.

Маці дваіх дзяцей Паліна Шарэнда-Панасюк была першапачаткова асуджаная на два гады пазбаўлення волі. Потым яе яшчэ двойчы пакаралі па артыкуле 411 КК РБ за «непадпарадкаванне адміністрацыі». Такім чынам, агульны тэрмін склаў ужо 4 цалкам адбытыя гады пазбаўлення волі.

Увесь гэты час жанчына падвяргалася моцнаму псіхалагічнаму ціску і спагнанням у калоніях ПК-4 і ПК-24. Таксама з'яўляліся паведамленні, што яе збівалі ў калоніі. 

Пэўны час таму праўладныя каналы апублікавалі «інтэрв'ю» з Палінай. У ім яна сказала, што напісала прашэнне аб памілаванні і спадзяецца на станоўчы вынік. Але спадзяванні не спраўдзіліся: у дзень заканчэння тэрміну яе зноў затрымалі, завёўшы новую крымінальную справу.

Чытайце таксама:

«Апошнім часам дзяўчаты, якія траплялі ў ШІЗА, казалі, што не чуваць там голасу Калеснікавай» — былая зняволеная

Палітзняволеная Шарэнда-Панасюк у эфіры БТ: Мая краіна самая лепшая

Праз дзень пасля заявы камітэта ААН пра Паліну Шарэнду-Панасюк на БТ паказалі палітзняволеную

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
8
Абуральна
69
0
Федзя/адказаць/
07.06.2024
[Рэд. выдалена]
08.06.2024
Гога, партизана па куфэрам?
0
А еще были дети, подростки и женщины/адказаць/
08.06.2024
Гога, шоб ты знал, главштаб белорусских партизан находился в Москве. Она бы всех белорусов положила, вместе с мирными жителями, как в Хатыни.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031