Знайсці
07.06.2024 / 16:1918РусŁacБел

БТ запісала прапагандысцкае інтэрв'ю з Дар'яй Лосік яшчэ ў сакавіку, але пакажа толькі цяпер

Прапагандысты анансавалі паказ інтэрв’ю з палітзняволенай Дар’яй Лосік. Яе муж, блогер Ігар Лосік, таксама знаходзіцца за кратамі. Як стала вядома «Нашай Ніве», відэа запісвалі яшчэ некалькі месяцаў таму.

Дар'я Лосік з дачкой Паўлінай

У канцы мая блогер Аляксандр Кабанаў паведаміў у стрыме, што Дар’я Лосік напісала заяву на развод з Ігарам Лосікам. Пасля гэтага беларускія медыя праз свае крыніцы пацвердзілі інфармацыю, што развод адбыўся.

Былая палітзняволеная Дар'я Афанасьева расказвае, што прапагандысцкае відэа з Дар’яй Лосік запісалі яшчэ ў сярэдзіне сакавіка. Гэта не адзіная зняволеная калоніі № 4, вымушаная прайсці праз падобную працэдуру — аналагічныя гутаркі запісваліся як мінімум яшчэ з дзвюма жанчынамі.

Суразмоўца апісвае стан былой суседкі як няпросты: «Даша трапіла ў вельмі складаную сітуацыю, дзе ў яе з самага пачатку не было выбару. У яе скралі мужа, сям'ю, яна перастала жыць уласным жыццём. Яшчэ да таго, як яна апынулася за кратамі, Даша паставіла на паўзу і сваё жыццё, і жыццё дачкі.

Яна пастаянна збірала перадачы і ездзіла ў СІЗА, потым у турму… Увесь час чакала званкоў, давала нейкія інтэрв'ю, пісала пасты. Даша жыла ў няволі разам з Ігарам і рабіла ўсё, што ад яе залежыць».

Афанасьева пасябравала з Дар'яй Лосік — дзяўчыны знаходзіліся ў адным атрадзе. Яна заклікае не звяртаць увагі на інфармацыю пра развод Лосікаў і на інтэрв'ю яе сяброўкі:

«Дзяўчаты ў закладніках, яны выжываюць як могуць. Мне б не хацелася, каб, калі Даша выйдзе з турмы, на яе пасыпаліся непрыемныя пытанні. Яна траўмаваная і сваім тэрмінам, і тэрмінам мужа. Калі прапаганда такое здымае, значыць, ім дагэтуль трэба нешта даказаць людзям — даказаць, што мы «пакаяліся».

Я шчаслівая, што пазнаёмілася з Дашай. Гэта добры і спагадлівы чалавек, якому я заўжды магла давяраць».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

«Антошкіна — гэта пекла». Страшны маналог палітзняволенай

«Зачыніш дзверы і пацалуеш яе, бо ёсць такая магчымасць». Як жанчыны кахаюць жанчын у калоніі

«Дзяўчына, з якой былі разам 6 гадоў, не захацела адносінаў». Як супрацоўнік «Беларуснафты» адседзеў 3 гады за абарону пратэстоўца

Вера Белацаркоўская

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
42
Абуральна
11
2
Лосік, не грусти!/адказаць/
07.06.2024
[Рэд. выдалена]
1
Алесь /адказаць/
07.06.2024
Дар'я настолькі смелая і верная жанчына, што лука ўзорна яе ганіць. Дар'я, мы чакаем цябе і твайго мужа на волі, ты і так даказала, што з'яўляешся ўзорам, спачувае тваёй бядзе, трымайся. А лукавай прапагандзе мы ніколі не верылі
07.06.2024
Што за завядзёнка не даваць спасылак? Прыйшлося самому шукай тое бт і анонс. Мне несымпатычныя погляды спадара Лосіка. Зрэшты ўся гэтая сацыялістычная апазыцыя погляды мае касьмэтычна адрозныя ал ўладаў. Але спадар Лосік пакараны бязьвінна. Жонка, як я разумею, і наагул за кампанію пакараная з мужам. Так, спадарыня Даша ня выцягла ціску, што моцна алюзуе да фіналу 1984, даруйце намуленую згадку. І, падобна, спадар Лосік не прагінаецца. Моцы яму, як будзе ўзірацца, а яму пакажуць ў каленіі, гэты фільм
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031